Вы тут

Зміцер Колас выпусціў у свет зборнік біяграфічных нарысаў Алеся Бельскага


Выдавец Зміцер Колас выпусціў у свет цікавы і змястоўны зборнік біяграфічных нарысаў доктара філалагічных навук Алеся Бельскага «Тут наша радзіма».


Дасведчаны літаратуразнаўца, Алесь Іванавіч Бельскі болей вядомы як гісторык беларускай літаратуры, як літаратурны крытык, як празаік са сваім поглядам на жыццё. Шмат гадоў ён выкладае ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Часта выступае ў перыядычным друку з грунтоўнымі літаратуразнаўчымі артыкуламі, нарысамі і рэцэнзіямі, прысвечанымі сучаснаму літаратурнаму працэсу ў Беларусі. Але ж доктар філалагічных навук — яшчэ і руплівы краязнавец, стваральнік біяграфіі Капыльскага краю, адкуль ён сам родам. Адна з новых кніг Алеся Бельскага — «Тут наша радзіма: вядомыя людзі з Капыльшчыны ў Беларусі і свеце». У зборніка біяграфій вядомых дзеячаў навукі, эканомікі і культуры з Капыльшчыны, якія вызначыліся сваім талентам і майстэрствам, творчай працай і прафесійнымі дасягненнямі, ёсць цудоўнае і трапяткое прысвячэнне: «Бацькам, родным Цімкавічам і Капылю прысвячаю».

Ці не на самым пачатку кнігі Бельскі цытуе нарыс зямлячкі — публіцысткі Марыі Карпенкі: «Не выказаць словамі безліч пачуццяў, успамінаў, роздуму пра тую кропку зямлі, якая звычайна завецца малой радзімай. Хто сказаў — малая? Для мяне яна — найвялікшая. Услед за сваім славутым земляком Кузьмой Чорным я паўтараю: «Родныя мае мясціны. Як мая душа рвецца туды! Яна заўсёды там...» Там — гэта на Капыльшчыне, у Цімкавічах і навакольных паселішчах, дзе ўсё-ўсё маё, пачынаючы ад старой бярозы на «кацярынінскім» шляху і канчаючы магіламі продкаў, бацькі і мужа».

Не будзем пералічваць вялікіх і славутых землякоў, якім прысвечаны зборнік Алеся Бельскага. Дзеля гэтага варта перагарнуць старонкі кнігі «Тут наша радзіма» — літаральна на кожнай з іх вас чакаюць цікавыя сустрэчы. Не прамініце, пашукайце гэта выданне ў кнігарнях і бібліятэках. Зробленае доктарам філалагічных навук Алесем Бельскім — цудоўны ўнёсак у пашырэнне прасторы Года малой радзімы. І яшчэ — напамін для іншых літаратараў, каб звярнуцца да апісання сваіх родных мясцін.

Мікола БЕРЛЕЖ

Загаловак у газеце: Вядомыя людзі з Капыльшчыны

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.