Вы тут

Да нядзелі на поўдні краіны будзе прыграваць да плюс 20-21 градуса


У найбліжэйшы час у нас захаваецца халоднае з ападкамі і начнымі замаразкамі надвор'е, але ў сярэдзіне тыдня яно пачне мяняцца, заходнія і паўднёва-заходнія патокі ў атмасферы прынясуць цёплае вільготнае паветра атлантычнага паходжання, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. Ужо ў другой палове тыдня чакаюцца цёплыя дажджы, а тэмпературны фон пачне павышацца.


У сераду атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з боку Заходняй Еўропы, абумовяць на большай частцы тэрыторыі Беларусі кароткачасовыя дажджы. Замаразкаў ужо не будзе. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 1 да плюс 8 градусаў, а ўдзень будзе ад плюс 7 градусаў па ўсходзе да плюс 14 градусаў па захадзе краіны.

У чацвер і пятніцу, у пачатку другой дэкады кастрычніка, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 3—10 цяпла, удзень — 7—14 градусаў з плюсам.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у суботу на большай частцы тэрыторыі краіны таксама пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах будзе туман. У начныя гадзіны чакаецца ўжо ад 4 да 10 цяпла, а ўдзень тэмпература паднімецца да 9—16 градусаў. У нядзелю наогул будзе амаль майскае надвор'е.
У гэты дзень месцамі, пераважна па паўночнай палове краіны, прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах будзе туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 5 да плюс 11 градусаў, а ўдзень стане зусім камфортна — ад плюс 11 да плюс 18, па поўдні ж краіны паветра прагрэецца да плюс 19-21 градуса.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Нас падмарозіць, але ненадоўга

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».