Вы тут

Напісанае застаецца: новае выданне твораў Васіля Быкава


Выдавецтва «Мастацкая літаратура» распачало новую кніжную серыю — «Напісанае застаецца». Першая кніга ў творчым праекце, які абяцае выклікаць увагу чытачоў, — зборнік аповесцяў народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава «Знак бяды. Абеліск. Жураўліны крык».


Тыраж выдання, якім адкрылася серыя, — 1200 паасобнікаў. Ужо цяпер кнігу можна набыць у кнігарнях ААТ «Белкніга» па ўсёй нашай краіне, а таксама праз інтэрнэт-гандаль гэтай жа гандлёвай сеткі. Заўважым, што выпуск зборніка ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Тытульны аркуш выдання ўпрыгожвае рэпрадукцыя аўталітаграфіі Юрася Герасіменкі-Жызнеўскага да аповесці Быкава «Знак бяды» (твор выкананы ў 1984 годзе).

— Мяркуем, што кожны год серыя будзе папаўняцца на чатыры-шэсць кніг, — кажа дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак. — Вось літаральна днямі прыйдзе з друкарні і кніга прозы нашага класіка Якуба Коласа. Так з часам кожны, хто пажадае, збярэ свой беларускі кнігазбор.

— А чые кнігі ў серыі «Напісанае застаецца» збіраецеся выдаць у найбліжэйшы час?

— Менавіта тых пісьменнікаў, чые творы вытрымалі выпрабаванне часам: Іван Мележ, Уладзімір Караткевіч, Янка Сіпакоў, Міхась Стральцоў, Вячаслаў Адамчык... Пералік можна доўжыць. Думаю, што і чытачы нам нешта падкажуць. Вельмі спадзяюся на меркаванні бібліятэкараў у праектаванні серыі «Напісанае застаецца». Тады, магчыма, і тыражы кніг у гэтым выдавецкім праекце павялічым.

Мікола Берлеж

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Хто выбраў год таму айчынную валюту, аказаўся ў выйгрышы. Куды ўкласці грошы зараз, каб атрымаць выгаду

Хто выбраў год таму айчынную валюту, аказаўся ў выйгрышы. Куды ўкласці грошы зараз, каб атрымаць выгаду

Знаёмства маладых людзей з першымі грашыма адбываецца дзіўным чынам.

Грамадства

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Часта незразумелы «шарык» можа быць, напрыклад, фібрадэномай.

Грамадства

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Гучны гул сірэны знянацку застаў пенсіянерку Веру Васільеўну дома.