Вы тут

Індустрыя на 270 млн долараў


Кітай сусветны лідар па маштабе камп’ютарнай галіны. 


У 2018 году прыбытак камп’ютарнай індустрыі Кітая дасягнуў 1,95 трлн юаняў (270 млн долараў), павялічыўшыся на 8,7% у параўнанні з аналагічным перыядам, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Такая інфармацыя была агучаная падчас Сусветнага камп’ютарнага кангрэсу. Аб’ём вытворчасці мікракамп’ютараў склаў 310 мільёнаў адзінак, з якіх было выраблена 170 мільёнаў ноўтбукаў, прадукцыйнасць сервераў працягвае расці: летась было выпушчана 2,9 мільёна адзінак, што на 34,6% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Як вядома, Сусветны камп’ютарны кангрэс быў арганізаваны адміністрацыяй правінцыі Хунань і Міністэрствам прамысловасці і інфармацыйных тэхналогій і пройдзе ў горадзе Чанша правінцыі Хунань. Вядомыя эксперты, навукоўцы і прадпрымальнікі з Кітая і іншых краін былі запрошаныя да ўдзелу для вывучэння і абмеркавання тэндэнцыі развіцця камп’ютэрных тэхналогій і індустрыі.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.