Вы тут

Тэрмін платы за цяпло і газ па поўных тарыфах для людзей, якія не заняты ў эканоміцы, пераносіцца на 1 мая 2020 года


Тэрмін аплаты працаздольнымі грамадзянамі, якія не занятымі ў эканоміцы, асобных камунальных паслуг па цэнах (тарыфах), што забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне пераносіцца на 1 мая 2020 года. Гэта прадугледжана пастановай урада №682 ад 7 кастрычніка 2019 года, паведаміў журналістам першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Андрэй Лабовіч, паведамляе БЕЛТА.


"Тэрмін увядзення аплаты паслуг цеплазабеспячэння, газазабеспячэння пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў па такіх цэнах (тарыфах) пераносіцца на 1 мая 2020 года", - сказаў Андрэй Лабовіч.

Такое рашэнне прынята ў мэтах недапушчэння неабгрунтаваных выпадкаў налічэння павялічанай платы за ўказаныя паслугі грамадзянам.

Звесткі для фарміравання базы грамадзян, якія не занятыя ў эканоміцы, паступаюць амаль з 50 крыніц. У сувязі з гэтым неабходна забяспечыць правядзенне дадатковых мерапрыемстваў па актуалізацыі звестак, якiя ўтрымлiваюцца ў ведамасных інфармацыйных рэсурсах.

Сёння выяўлена патрэба ў дапрацоўцы сістэмы ўліку спажыўцоў газу, а менавіта правядзенне арганізацыйных і тэхнічных мерапрыемстваў, якія забяспечваюць аператыўны абмен інфармацыяй.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.