Мерапрыемства адбудзецца 10-11 кастрычніка на базе Інстытута біяарганічнай хіміі Акадэміі навук. Удзел у ім прымуць навукоўцы і спецыялісты з Беларусі і Расіі, а таксама прадстаўнікі медыцынскіх устаноў і фармацэўтычных прадпрыемстваў краіны.
На канферэнцыі будуць абмеркаваныя такія важныя пытанні, як вытворчасць лекавых сродкаў, метады і прадукты сучасных тэхналогій лекавых рэчываў, тэхналогіі вытворчасці гатовых лекавых форм, сучасныя метады аналізу біялагічна актыўных рэчываў, даклінічныя і клінічныя выпрабаванні, біяэквівалентнасць генерычных лекавых сродкаў, клінічная фармакалогія, біяфармацэўтыка і іншыя.
Таксама будзе арганізавана выстава фармацэўтычнай прадукцыі арганізацый НАН Беларусі і айчынных вытворцаў лекаў.
Надзея НІКАЛАЕВА
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!
Ідэнтычнасць праз спадчыну.
Беларусь — у тройцы лідараў па захваральнасці.