Вы тут

Перадавыя дасягненні нейрафізіялогіі абмяркуюць у Акадэміі навук


11 кастрычніка ў Інстытуце фізіялогіі НАН Беларусі (г. Мінск, вул. Акадэмічная, 28) пройдзе Міжнародная канферэнцыя  “Даследаванні мозгу. Перадавыя дасягненні нейрафізіялогіі”.


У яе рамках адбудзецца круглы стол на тэму “Прыродны і штучны інтэлект”. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Інстытут фізіялогіі НАН Беларусі, Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі і Цэнтр мозгу.

Тэма штучнага інтэлекту ў апошняе дзесяцігоддзе ва ўсіх на слыху. Навукоўцы ствараюць алгарытмы і праграмы, якія пры іх прымяненні ў робатах ці іншых прыладах, дазваляюць вырашаць мноства задач нашмат хутчэй за чалавека. Напрыклад, менавіта штучны інтэлект дапамагае фактычна імгненна здзяйсняць найскладанейшы аналіз гісталагічных характарыстык тканак пухліны. Гэта вельмі важна для прыняцця хірургам рашэння падчас аператыўнага ўмяшання і выдалення пухліны.

З іншага боку, ёсць і прыродны інтэлект. І яго магчымасці яшчэ слаба вывучаны. Гэтыя і іншыя праблемы будуць у цэнтры ўвагі ўдзельнікаў канферэнцыі і круглага стала.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.