Вы тут

У Ізраілі знойдзены горад узростам 5000 гадоў


У Ізраілі выяўленыя руіны найстарэйшага і найбуйнейшага горада ў рэгіёне. Руіны знаходзяцца за 50 кіламетраў ад Тэль-Авіва, ім 5000 гадоў, паведамляе ВВС.


Фота ISRAELI ANTIQUITIES AUTHORITY

У горадзе пражывала каля 6 тыс. чалавек, яго ўжо называюць "Нью-Ёркам бронзавага веку". Там былі вуліцы, асобныя кварталы, храм і гарадскія сцены для абароны насельніцтва.

Больш за тое, археолагі выявілі, што людзі жылі ў гэтым месцы нават 7000 гадоў таму.

Ізраільскія археолагі кажуць, што гэта самая значная знаходка таго перыяду гісторыі.

"Гэта проста Нью-Ёрк ранняга бронзавага веку - касмапалітычным, добра спраектаваны горад, у якім жылі тысячы чалавек", - гаворыцца ў заяве археолагаў.

"Няма ніякага сумневу, што гэта адкрыццё зменіць наша разуменне той эпохі, а таксама пачатку працэсу урбанізацыі ў Ізраілі".

Горад, вядомы як Эн-Эсур, займае прыкладна 65 гектараў, што прыкладна ў два разы больш памераў любых іншых вядомых паселішчаў той эпохі. Кіраванне старажытнасцямі Ізраіля паведамляе, што ў горадзе былі пракладзены вуліцы і завулкі, ён падзелены на жылыя і камерцыйныя кварталы.

Падчас раскопак знайшлі каля чатырох мільёнаў фрагментаў збаноў, інструменты, многія з якіх былі прывезены з Егіпта, а таксама надзвычай рэдкія статуэткі людзей і жывёл.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».