Вы тут

У Беларусі стартуе арт-эстафета БРСМ, прысвечаная мамам


10 кастрычніка фестывалем “Мамчын дзень" у Мінску БРСМ дае старт рэспубліканскай арт-эстафеце “Слова, першае ў жыццi...” (пр.Незалежнасці, 3-2, пачатак мерапрыемства - 15.00).


Мерапрыемствы фестывалю разгорнуцца ў холе ніжняга ўзроўню ГЦ “Сталіца”. Тут госці свята змогуць паўдзельнічаць у рабоце хенд-мейд майстэрняў па вырабе кветак з фоамірана і роспісу печыва, паспаборнічаць у конкурсе “спавівання нованароджаных”, абсалютна бясплатна атрымаць у падарунак вясёлую і добрую карцінку ад мастакоў-шаржыстаў і нават адправіць віншавальную паштовую картку любімай маме. Дадатковы каларыт у работу святочнай інтэрактыўнай пляцоўкі прыўнясуць майстры аква-грыму. Для самых юных удзельнікаў фэсту валанцёры руху БРСМ "Добрае Сэрца" падрыхтавалі гульнявую праграму з мноствам актыўнасцяў.

Ганаровыя госці фестывалю - мамы: шматдзетныя, працавітыя, актыўныя, спартыўныя, творчыя. Ім даверана ганаровая місія ўручыць узнагароды маладым талентам падчас урачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў творчага конкурсу БРСМ “Слова, першае ў жыццi...” І менавіта яны стануць гераінямі адкрытага дыялогу “Беларусь і Я”, прысвечанага самаму блізкаму і роднаму чалавеку - жанчыне-маці, захавальніцы сямейнага ачага.

Арт-эстафета “Слова, першае ў жыццi...” скіравана на ўмацаванне інстытута мацярынства і павышэнне статусу жанчыны-маці ў грамадстве. Мерапрыемствы праекта будуць доўжыцца па 14 кастрычніка: спартыўныя святы, спаборніцтвы маладых мам, майстар-класы і інтэрактыўныя праграмы, творчыя сустрэчы, ушанаванне маці, выставы, пасяджэнні клубаў маладых сем'яў, канцэрты мастацкай самадзейнасці, наведванне радзільных дамоў і іншае.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».