Вы тут

Калі жанчыны з дзецьмі могуць працаваць няпоўны рабочы дзень або тыдзень?


Спецыялісты Мінпрацы і сацыяльнай абароны адказваюць на чарговыя пытанні чытачоў.


Работніца, якая мае дзіця ва ўзросце 12 гадоў, звярнулася да наймальніка з просьбай аб устанаўленні ёй няпоўнага рабочага часу. Наймальнік адмовіў у просьбе, матывуючы сваю адмову вытворчай неабходнасцю прысутнасці работніцы поўны рабочы дзень. Ці правамерна зрабіў наймальнік?

— У адпаведнасці з артыкулам 289 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь наймальнік абавязаны ўстанаўліваць няпоўны рабочы дзень або няпоўны рабочы тыдзень па просьбе жанчыны, якая мае дзіця ва ўзросце да 14 гадоў (у тым ліку дзіця, якое знаходзіцца пад яе апекай).

Названая норма з'яўляецца абавязковай для выканання наймальнікам.

Акрамя названай катэгорыі работнікаў, наймальнік абавязаны ўстанаўліваць няпоўны рабочы дзень або няпоўны рабочы тыдзень асобам з інваліднасцю ў адпаведнасці з іх індывідуальнымі праграмамі рэабілітацыі; работнікам, якія працуюць на ўмовах сумяшчальніцтва пры прыёме на работу; іншым катэгорыям работнікаў, прадугледжаным калектыўным дагаворам, пагадненнем.

Пералічаным работнікам наймальнік абавязаны ўстанаўліваць няпоўны рабочы час, нават калі гэта не адпавядае вытворчым інтарэсам наймальніка.

Пералік прыведзеных у артыкуле 289 Працоўнага кодэкса катэгорый работнікаў, якім наймальнік абавязаны ўстанаўліваць няпоўны рабочы дзень або няпоўны рабочы тыдзень, не з'яўляецца вычарпальным. Акрамя названых, калектыўным дагаворам, пагадненнем могуць быць прадугледжаны іншыя катэгорыі работнікаў. Напрыклад, у калектыўным дагаворы можа быць замацавана норма аб устанаўленні няпоўнага рабочага часу жанчынам, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, работнікам, якія сумяшчаюць працу з навучаннем, і г. д.

* * *

З'яўляюся шматдзетнай маці, у сям'і трое дзяцей да 16 гадоў. Графік работы на прадпрыемстве зменны — у тры змены: з 0 да 8, з 8 да 16 і з 16 да 24 гадзін. Вытворчасць бесперапынная, працую шэсць дзён запар, затым два выхадныя і г. д. У сувязі з гэтым абраны дадатковы вольны ад работы дзень — панядзелак — перыядычна прыпадае на выхадныя дні і знікае. Ці можна перанесці яго на іншы дзень тыдня? (Н. Г.)

— У якасці дадатковага вольнага дня работніку даецца выбраны ім па ўзгадненні з наймальнікам дзень тыдня — па яго пісьмовай заяве. У заяве работнік указвае абраны ім дзень тыдня і перыяд (перыяды) каляндарнага года, калі ён жадае скарыстацца правам на гэты вольны дзень.

Даванне такога дня афармляецца загадам (распараджэннем) наймальніка, які выдаецца на працягу трох рабочых дзён з дня падачы заявы на любы перыяд (любыя перыяды) каляндарнага года, вызначаны (вызначаныя) работнікам па ўзгадненні з наймальнікам. У загадзе (распараджэнні) указваецца абраны вольны дзень тыдня і перыяд (перыяды), на які (якія) ён даецца.

Падсумоўванне і перанос вольных дзён у тыдзень у мэтах далейшага давання іх у сукупнасці не дапускаецца, але абмежаванняў наконт перыядычнасці напісання заявы аб даванні вольнага дня ў тыдзень і колькасці гэтых заяў на працягу каляндарнага года заканадаўствам не ўстаноўлена. У сувязі з гэтым вы маеце магчымасць напісання заявы пры складанні графіка работы. Напрыклад, у заяве можна ўказаць у адзін з тыдняў месяца адзін вольны дзень, у іншы тыдзень — іншы вольны дзень.

Падрыхтавала Святлана БУСЬКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».