Вы тут

Інспектар па Гродзенскай вобласці правёў прамую лінію у Мастоўскім райвыканкаме


Падчас прамой лініі паступіла каля дзесяці званкоў, таксама шэраг пытанняў быў агучаны на асабістым прыёме грамадзян.


У прыватнасці, пенсіянерка з Мастоў паскардзілася на адсутнасць асвятлення ў індывідуальных ячэйках у падвале. Аказалася, што падключэнне электрасілкавання магчыма толькі пры ўсталяванні лічыльніка ў падвале для кожнай ячэйкі. На такое рашэнне праблемы далі згоду толькі некалькі жыхароў з больш чым 180 дамоў райцэнтра. Таму прадстаўнікам ЖКГ дадзена даручэнне сустрэцца з жыхарамі дома і расказаць алгарытм дзеянняў у падобнай сітуацыі.

Асобна падчас прыёму была паднята тэма ацяпляльнага сезона. Іван Лаўрыновіч адзначыў, што ў цэлым у Гродзенскай вобласці нараканняў у гэтым плане няма. Ва ўсіх сацыяльных аб'ектах — садках, школах, бальніцах — цяпло ўключана, ідзе яно і ў жылы фонд. Важна і далей забяспечваць бесперабойную работу ацяплення.

«Цяпло, добраўпарадкаванне, стварэнне камфортных умоў для пражывання грамадзян — найважнейшая задача мясцовай улады», — падкрэсліў Іван Лаўрыновіч.

Зацікаўленым службам дадзена даручэнне ў самыя кароткія тэрміны прадставіць варыянты вырашэння праблемы жыхаркі Гродзенскага раёна. Жанчына не можа атрымаць тэхнічны пашпарт на пабудаваны дом, які аказаўся ў санітарнай зоне пабудаванага значна пазней свінакомплексу. Таксама ў самыя кароткія тэрміны неабходна разабрацца ў сітуацыі з дарогай у Слонімскім раёне. Па словах мясцовага жыхара, яму абяцалі вырашыць пытанне, але дарогу ў парадак не прывялі.

Жыхарцы вёскі Зарудаўе дапамогуць з нарыхтоўкай кармоў для каровы. Пра гэта падчас званка на прамую лінію папрасіў сын жанчыны.

Жыхары вёскі Дзенькаўцы папрасілі вырашыць пытанне з водазабеспячэннем населенага пункта. У раёне пра праблему ведаюць: праектна-каштарысная дакументацыя на экспертызе, плануецца прабіць новую свідравіну. Выдзелена на гэта і неабходнае фінансаванне. Іван Лаўрыновіч узяў пытанне на кантроль, да снежня ўсё павінна быць вырашана.

Яшчэ адна сітуацыя стане прадметам разгляду адпаведных службаў. Пенсіянерка з Мастоў лічыць, што пераплачвае за электраэнергію, расходуючы ў месяц больш за 100 кВт/г, хоць электрапрыборамі, па яе словах, практычна не карыстаецца. Лічыльнік бралі на экспертызу. Працуе ён спраўна, аднак спецыялісты зноў абследуюць сеткі ў кватэры, каб зняць усе пытанні.

Паступіў і шэраг асабістых пытанняў. У прыватнасці, будзе дадаткова разгледжаны зварот жанчыны-ўрача аб пераразмеркаванні па месцы работы яе мужа, які таксама працуе медыкам.

«Падобныя мерапрыемствы ў раёнах — своеасаблівы індыкатар работы мясцовай улады. І на прыкладзе Мастоўскага раёна відаць, што невырашальных у глабальным плане пытанняў няма. У добрым стане дарогі, інфраструктура, сістэма ЖКГ раёна — усё гэта дазваляе людзям нармальна жыць і працаваць», — адзначыў Іван Лаўрыновіч. Ён падкрэсліў, што прычынай з'яўлення некаторых пытанняў становіцца проста недастатковае інфармаванне людзей.

Канстанцін ЛЮТКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Важнейшыя задачы мясцовай улады

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.