Вы тут

Мархель гатовы адкрыць сваю пераможную серыю


Сёння зборная Беларусі па футболе правядзе чарговы матч у рамках адбору на чэмпіянат Еўропы 2020 года. Гасцямі стануць футбалісты з Эстоніі, гульня пройдзе на сталічным стадыёне «Дынама» ў 19.00. Завершыць восеньскую сесію матч са зборнай Нідэрландаў 13 кастрычніка.


Галоўны трэнер беларусаў Міхаіл Мархель перад чарговымі стартамі адзначыў, што каманда ў абедзвюх сустрэчах будзе імкнуцца да перамог.

«З эстонцамі нам трэба згуляць хоць бы на ўзроўні, як мы згулялі ў Таліне і перамагчы, — сказаў паўабаронца зборнай Беларусі Ігар Стасевіч. — А каб дабіцца станоўчага выніку ў матчы з Нідэрландамі, павінна супасці шмат фактараў — удача, поспех і самааддача».

Канчатковы склад беларускай зборнай выглядае наступным чынам:

  • варатары: Аляксандр Гутар («Дынама-Брэст»), Антон Чычкан (БАТЭ), Ягор Хаткевіч («Іслач»);
  • абаронцы: Аляксандр Мартыновіч («Краснадар»), Дзяніс Палякоў («Урал», Екацярынбург), Сяргей Паліцэвіч («Кайрат», Алматы), Алег Вераціла («Дынама-Брэст»), Сяргей Матвейчык («Шахцёр», Салігорск), Захар Волкаў (БАТЭ), Мікіта Навумаў («Жэтысу», Талдыкарган), Мікалай Золатаў («Віцебск»);
  • паўабаронцы: Станіслаў Драгун, Ігар Стасевіч, Яўген Яблонскі (усе — БАТЭ), Павел Савіцкі («Дынама-Брэст»), Юрый Кавалёў, Макс Эбонг (абодва — «Шахцёр», Салігорск), Іван Маеўскі («Астана», Казахстан), Іван Бахар, Яўген Шаўчэнка (абодва — «Мінск»);
  • нападаючыя: Дзяніс Лапцеў («Дынама-Брэст»), Максім Скавыш (БАТЭ), Віталь Лісаковіч («Варажзін», Харватыя).

Перад чарговымі матчамі адбору да Еўра-2020 зборная Беларусі, маючы тры ачкі, знаходзіцца на чацвёртым месцы ў групе С, лідзіруе каманда Германіі, на другім месцы — Паўночная Ірландыя, на трэцім радку знаходзяцца Нідэрланды.

Цяпер зборная Беларусі ў рэйтынгу ФІФА займае 82-е месца, сярэдні ўзрост нашай каманды — 27,5 года.

10 кастрычніка Нідэрланды прымуць Паўночную Ірландыю, а 13 кастрычніка Эстонія згуляе з камандай Германіі.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Спорт

Малады батутыст Іван Літвіновіч: Я зламаў сківіцу сваім жа каленам

Малады батутыст Іван Літвіновіч: Я зламаў сківіцу сваім жа каленам

Як хлопец з Вілейкі абыгрывае славутых кітайцаў.

Грамадства

Ці можна выхоўваць дзіця ў сацыяльных сетках?

Ці можна выхоўваць дзіця ў сацыяльных сетках?

Анлайн-жыццё падлеткаў усё часцей становіцца прычынай сямейных канфліктаў.

Культура

Глеб Отчык: З прапановамі прыходзіць толькі 5 % мастакоў, а астатнія 95 % кажуць «Дай»

Глеб Отчык: З прапановамі прыходзіць толькі 5 % мастакоў, а астатнія 95 % кажуць «Дай»

Ужо месяц Саюз мастакоў, у які ўваходзіць больш за тысячу сяброў, дзейнічае пад кіраўніцтвам новага старшыні

Грамадства

Качанава: Сустрэчы з працоўнымі калектывамі - гэта магчымасць рэальна ацаніць сітуацыю на месцах

Качанава: Сустрэчы з працоўнымі калектывамі - гэта магчымасць рэальна ацаніць сітуацыю на месцах

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава наведала ААТ «Кандытарская фабрыка «Слодыч».