Вы тут

Лукашэнка 10—11 кастрычніка наведвае з рабочым візітам Туркменістан


Пра гэта паведамляе афіцыйны інтэрнэт-партал кіраўніка дзяржавы. Прэзідэнт у Ашгабаце прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД. На парадку дня саміту значацца пытанні, якія датычацца развіцця ўзаемадзеяння ў рамках інтэграцыйнага аб'яднання, уключаючы сферу стратэгічнага эканамічнага супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў праваахоўнай і ваеннай галінах, барацьбу з тэрарызмам і экстрэмізмам.


Чакаецца, што 11 кастрычніка пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД пачнецца з абмену думкамі аб узаемадзеянні ў рамках СНД і абмеркавання пытання аб старшынстве ў СНД у 2020 годзе, паведамляе прэс-служба Выканаўчага камітэта СНД.

На разгляд прэзідэнтаў плануецца вынесці шэраг папярэдне ўзгодненых міністрамі замежных спраў Садружнасці дакументаў. Гэта перш за ўсё праект Звароту кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў да народаў краін Садружнасці і сусветнай грамадскасці ў сувязі з 75-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў.

Чакаецца таксама падпісанне кіраўнікамі дзяржаў-членаў дакументаў, якія рэгламентуюць, у прыватнасці, супрацоўніцтва ў супрацьдзеянні карупцыі, барацьбе з тэрарызмам і іншымі гвалтоўнымі праявамі экстрэмізму, развіцці інфармацыйнага абмену паміж кампетэнтнымі органамі ў сферы бяспекі і правапарадку ў пытаннях барацьбы са злачыннасцю.

Акрамя згаданых дакументаў, на разгляд кіраўнікоў дзяржаў плануецца ўнесці праекты Дэкларацыі аб стратэгічным эканамічным супрацоўніцтве дзяржаў — удзельніц СНД і Канвенцыі аб перадачы выканання пакаранняў, не звязаных з пазбаўленнем волі.

Аляксандр Лукашэнка на палях саміту традыцыйна правядзе таксама серыю перагавораў са сваімі замежнымі калегамі па тэматыцы двухбаковага супрацоўніцтва.


На пасяджэнні Савета Міністраў замежных спраў СНД, якое адбудзецца ў Ашгабаце сёння, 10 кастрычніка, кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмяняюцца думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня і ўзаемадзеяння ў фармаце СНД, прымуць Праграму дзеянняў па актывізацыі партнёрства паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзяржаў — удзельніц СНД, разгледзяць пытанні аб Гульнях краін СНД, забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі дзяржаў — удзельніц СНД, стварэнні Сумеснай (аб'яднанай) сістэмы сувязі ўзброеных сіл, барацьбе з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў.


У тэму

Беларусь і Туркменістан могуць знайсці кампраміс па праблемных пытаннях, якія ўзніклі падчас рэалізацыі праекта будаўніцтва Гарлыкскага горна-ўзбагачальнага камбіната. Аб гэтым у Ашгабаце напярэдадні саміту СНД расказаў журналістам пасол Беларусі ў Туркменістане Вячаслаў Бяскосты, перадае карэспандэнт БелТА.

Пасол адзначыў, што 9 кастрычніка адбылася цырымонія ўручэння даверчых грамат і яго сустрэча з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым. «Гатоўнасць туркменскіх калег я бачу. Яны гэта адкрыта дэманструюць. Сёння на сустрэчы Гурбангулы Бердымухамедаў пацвердзіў, што туркменскі бок гатовы да кампрамісу», — заявіў дыпламат.

Дыпламат не выключыў, што адпаведнае пытанне будзе абмяркоўвацца ў Ашгабаце на вышэйшым узроўні з удзелам кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі.

«Мы дамовіліся з туркменскім бокам, што ні ў якім разе тая сітуацыя, якая цяпер склалася з Гарлыкскім ГУКам, не павінна любым негатыўным чынам уплываць на ўсе іншыя кірункі супрацоўніцтва, а такіх кірункаў маса», — падкрэсліў пасол.

Вячаслаў Бяскосты не ўдакладніў, пра што менавіта могуць дамовіцца Беларусь і Туркменістан у дачыненні Гарлыкскага ГУКа. «Па выніках кантактаў будуць выпрацаваны ўзаемапрымальныя рашэнні, у якім кірунку ўрадам нашых краін рухацца, каб прасунуць гэты праект. Канчатковая мэта — вывесці яго на нармальную работу», — сказаў дыпламат.

Пасол растлумачыў, што сутнасць канфлікту вельмі шматгранная. «У любым канфлікце няма аднаго боку, які нясе цалкам віну або адказнасць. Гэты праект не выключэнне. Думаю, тут ёсць доля віны кожнага з бакоў, — сказаў ён. — Наш падыход і наша бачанне гэтай сітуацыі заключаецца ў тым, што туркменскі бок на нейкім этапе спыніў фінансаванне работ па завяршэнні будаўніцтва ГУКа. Адпаведна, нашы спецыялісты былі вымушаныя прыняць рашэнне аб прыпыненні будаўнічых і наладачных работ. Таму склалася такая сітуацыя, утварыліся ўзаемныя прэтэнзіі, бакі адзін на аднаго падалі ў міжнародны арбітраж Гандлёвай палаты Стакгольма».

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Загаловак у газеце: Садружнасць звярае гадзіннікі

Выбар рэдакцыі

Культура

Карэспандэнтка «Звязды» з'ездзіла на кінафестываль Żubrоffkа

Карэспандэнтка «Звязды» з'ездзіла на кінафестываль Żubrоffkа

Раім вам у наступным годзе адправіцца туды самім.

Спорт

Спартсмен Валерый Макарэвіч: Мара ў мяне адна — стаць прафесіяналам сваёй справы

Спартсмен Валерый Макарэвіч: Мара ў мяне адна — стаць прафесіяналам сваёй справы

Як варатар зборнай Беларусі па пляжным футболе сумяшчае гульню з роляй настаўніка і бацькі.  

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Языку дай волю..., Хвалі дзень вечарам, Людзі — добрыя.

Палітыка

Наталля Качанава: Самае галоўнае — людзі і стаўленне да іх

Наталля Качанава: Самае галоўнае — людзі і стаўленне да іх

Спікер верхняй палаты акрэсліла асноўныя задачы, якія стаяць перад сёмым скліканнем Савета Рэспублікі.