Вы тут

Мінчанін аддаў у рамонт матацыкл і "забыўся" пра гэта на шэсць гадоў


Такую незвычайную гісторыю паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама.


Як аказалася, у 2013 годзе жыхар сталіцы вырашыў адрамантаваць матацыкл, які дастаўся яму ў спадчыну ад бацькі. Транспартны сродак, дарэчы, прастаяла ў гаражы 12 гадоў, перш чым новы ўладальнік сабраўся яго аднавіць.

У інтэрнэце мінчанін знайшоў майстра, які ўзяўся адрамантаваць матацыкл, і перадаў яму “жалезнага каня”. Мужчыны дамовіліся, што патрэбныя работы зоймуць месяц, аднак часу спатрэбілася значна больш. Так атрымалася, што ўладальнік не дачакаўся заканчэння рамонту і з'ехаў па справах у Расію. А калі вярнуўся, аказалася, што кантакты згубленыя. Участковы інспектар Пухавіцкага РАУС устанавіў асобу рамонтніка і яго месцазнаходжанне.

Высветлілася, што мужчына пераехаў у Гродзенскую вобласць. Матацыкл ён даўно адрамантаваў, спрабаваў звязацца з уладальнікам, каб вярнуць яго, але не змог знайсці гаспадара. Некаторы час двухколавы транспартны сродак захоўваўся ў гаражы майстра, але, калі мужчына мяняў месца жыхарства, вырашыў яго прадаць матацыкл, а калі ўладальнік абвесціцца, вярнуць таму грошы.

На днях мінчанін звярнуўся ва УУС Мінскага аблвыканкама са словамі падзякі супрацоўнікам Свіслацкага аддзялення міліцыі Пухавіцкага РАУС за аператыўнасць і прафесійныя дзеянні. Таксама мужчына паведаміў, што механік вярнуў яму грошы за матацыкл у поўным аб'ёме і ён лічыць інцыдэнт вычарпаным.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?