Вы тут

Лебедзеў: Беларусь у 2020 годзе будзе сустаршынстваваць у СНД, а ў 2021-м стане старшынёй


Беларусь у 2020 годзе будзе сустаршынстваваць у Садружнасці Незалежных Дзяржаў, расказаў старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў, перадае БЕЛТА.


"Мінск неафіцыйна лічыцца сталіцай СНД. Там знаходзіцца штаб-кватэра Выканкама. І я заўсёды гавару з удзячнасцю ў адрас кіраўніцтва Беларусі, што мы атрымліваем там вельмі актыўную падтрымку ў нашай дзейнасці. І ў размяшчэнні штаб-кватэры, і вылучэнні ініцыятыў", - падкрэсліў Сяргей Лебедзеў.

Ён паведаміў, што Беларусь згадзілася прыняць сустаршынства ў СНД у наступным годзе і, як чакаецца, у 2021 годзе зойме пасаду старшыні ў СНД. "Беларусь не раз была старшынёй у СНД і заўсёды паспяхова спраўлялася з гэтай місіяй. Мы глыбока ўпэўнены, што Беларусь была, ёсць і застанецца актыўнай удзельніцай нашага ўзаемадзеяння", - заявіў выканаўчы сакратар СНД.

  • Як чакаецца, у наступным годзе старшынства прыме Узбекістан, а Туркменістан і Беларусь будуць сустаршынямі. Гэта пытанне будзе канчаткова вырашана на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў 11 кастрычніка.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.