Вы тут

Мужчына паспрабаваў даць хабар інспектару ДАІ ў выглядзе пярсцёнка і "жмені" грошай (відэа)


У дзяжурную часць Лунінецкага раёна паступіла паведамленне ад мужчыны пра тое, што па трасе М-10 Кобрын – Гомель – мяжа РФ у кірунку Мікашэвічаў рухаецца аўтамабіль маркі “Сітраен”, кіроўца якога меркавана п'яны, паколькі транспартны сродак “віляе” па дарозе.


Супрацоўнікі ДАІ аператыўна адрэагавалі на званок. На 335 кіламетры аўтадарогі каля аграгарадка Дварэц міліцыянер убачыў “Сітраен” на сустрэчнай паласе руху. Інспектар уключыў пробліскавыя маячкі чырвонага і сіняга колераў і праз гучнагаворачую прылада выказаў патрабаванне аб спыненні.

Пры праверцы дакументаў высвятлілася, што кіроўца, жыхар вёскі Пагост-Загародскі Пінскага раёна 1983 года нараджэння, знаходзіцца ў нецвярозым стане. Мужчына прызнаўся інспектару, што напярэдадні выпіў 500 грамаў гарэлкі.

Каб міліцыянер не прыцягнулі яго да адказнасці, кіроўца паспрабаваў даць хабар у выглядзе “жмені” грошай, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама. Супрацоўнік ДАІ неаднаразова папярэдзіў грамадзяніна аб крымінальнай адказнасці за дачу хабару. Аднак, насуперак папярэджанням, мужчына паўторна паспрабаваў адкупіцца пярсцёнкам з металу жоўтага колеру.

Праваахоўнік паведаміў пра спробу дачы хабару ў РАУС. Лунінецкім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа за дачу хабару. Кіроўца затрыманы. Максымальнае пакаранне прадугледжвае да 5пяц ігадоў пазбаўлення волі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Фітнес-трэнер для матуль у дэкрэце Святлана Немірка распавядае пра сакрэты прафесіі

Фітнес-трэнер для матуль у дэкрэце Святлана Немірка распавядае пра сакрэты прафесіі

Актыўная мама — гэта не толькі трэнд, але і жыццёвая неабходнасць у сучасным свеце.

Грамадства

«Тата вернецца, калі ападуць усе лісцікі». Чаму сямейная падтрымка неацэнная для салдата

«Тата вернецца, калі ападуць усе лісцікі». Чаму сямейная падтрымка неацэнная для салдата

Трывалая сувязь з блізкімі і роднымі вельмі важная для чалавека, які служыць у войску. 

Грамадства

Як у Магілёве, Баранавічах і Чавусах рэалізуецца праект камунальнага кіравання ў гарадах

Як у Магілёве, Баранавічах і Чавусах рэалізуецца праект камунальнага кіравання ў гарадах

Мэта праекта — на прыкладзе трох беларускіх гарадоў паказаць, як можна палепшыць сістэму кіравання гарадской гаспадаркай.

Грамадства

Азбука прафесій: балерына Таццяна Уласень пра кар'еру і сям'ю

Азбука прафесій: балерына Таццяна Уласень пра кар'еру і сям'ю

Разам з 9-гадовай дачкой раскрывае сакрэты.