ЦВК Беларусі сёння на пасяджэнні зацвердзіла заключэнне аб правамоцнасці вылучэння кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання і зарэгістравала іх, перадае БЕЛТА.
Галасаванне па зарэгістраваных ЦВК кандыдатам у сенатары пройдзе 7 лістапада на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню, Мінгарсавета. Пасяджэнне ЦВК, на якім будуць падведзены вынікі выбараў, зарэгістраваныя сенатары, адбудзецца 12 лістапада.
У гутарцы з журналістамі старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адзначыла, што састаў Савета Рэспублікі прыкметна абновіцца. У якасці прыкладу яна прывяла Магілёўскую вобласць, у спісе вылучэнцаў ад яе няма ні аднаго чалавека, які б раней працаваў у парламенце.
На пасяджэнні былі прадстаўлены прэтэндэнты на месцы ў верхняй палаце парламента ад абласцей і Мінску. Кандыдатуры вылучаліся прэзідыумамі мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню і адпаведнымі выканкамамі, а ў сталіцы - прэзідыумам Мінгарсавета і Мінгарвыканкамам.
Спыталі пра гэта ва ўрача-касметолага.
З прапанаваных для абмеркавання дат, адна з якіх можа стаць Днём народнага адзінства — 14 лістапада.
Цялец. Тыдзень абяцае прынесці пазітыўныя тэндэнцыі ў многіх справах.
Мінулы 2020 год закрыў граніцы, але адкрыў вочы на тое, што побач.