Вы тут

У Ваўкавыскім раёне мясцовы жыхар два дні запар краў з крамы гарэлку


Нахабны выкрадальнік з'явіўся ў гарадскім пасёлку Краснасельскі. Мужчына 1984 года нараджэння зайшоў у прадуктовую краму і папросту ўзяў з прылаўка дзве бутэлькі гарэлкі агульным коштам 15 рублёў і ўцёк. Прадавец усё бачыла, аднак спыніць зламысніка не змагла.


Літаральна на наступны дзень гэты ж грамадзянін зноў адчуў неабходнасць ў спіртным. Адправіўся на справу бліжэй да абеду. Мужчына вырашыў не быць “нахабным” і пайшоў ужо ў іншую краму, якая знаходзіцца літаральна на суседняй вуліцы. Там ён дзейнічаў па аналагічнай схеме: узяў з прылаўка дзве бутэлькі, на гэты раз ужо на 16 рублёў, і, нягледзячы на ​​абурэнне прадаўцоў, пакінуў гандлёвую залу з таварам, але без аплаты, паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Мястэчка, дзе здзяйсняў зламыснік злачынствы, невялікае, да таго ж у крамах устаноўлены камеры відэаназірання, таму асобу нячыстага на руку грамадзяніна ўдалося аператыўна ўстанавіць. У дачыненні да яго заведзена крымінальная справа па артыкуле за рабаванне. Усё выкрадзенае падазраваны ўжываў асабіста.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.