Вы тут

Як зрабіць камфортнымі нашы малыя і буйныя населеныя пункты?


Гарады з'яўляліся месцамі прыцягнення людзей у розныя этапы гісторыі. Паводле даных ААН, больш за 50 % насельніцтва планеты, ці каля 4,2 мільярда чалавек, жыве ў гарадах.


Каб эфектыўна вырашаць гарадскія праблемы, трэба рабіць усё магчымае, каб гарады і населеныя пункты сталі адкрытымі, бяспечнымі і жыццеўстойлівымі, што прадугледжвае Мэта ўстойлівага развіцця № 11.

На дасягненне гэтай мэты накіравана работа праекта «Беларусь: падтрымка зялёнага горадабудаўніцтва ў малых і сярэдніх гарадах Беларусі» («Зялёныя гарады»), які фінансуецца Глабальным экалагічным фондам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў 2016—2021 гадах.

Мэта праекта — больш шырокае развіццё планаў зялёнага горадабудаўніцтва і рэалізацыя пілотных ініцыятыў па зялёным горадабудаўніцтве, звязаных з павышэннем энергаэфектыўнасці і ўстойлівым транспартам у малых і сярэдніх гарадах Беларусі.

У рамках праекта, бюджэт якога складае 3,091 мільёна долараў, рэалізуюцца пілотныя ініцыятывы па ўстойлівым гарадскім транспарце ў Полацку і Наваполацку і мерапрыемствы па павышэнні энергаэфектыўнасці ў Навагрудку. Для гэтых гарадоў былі распрацаваныя планы зялёнага горадабудаўніцтва, а таксама Адзіны план устойлівай гарадской мабільнасці для Полацка і Наваполацка, планы дзеянняў па энергетычным развіцці і клімаце — стратэгічныя дакументы, накіраваныя на зніжэнне выкідаў парніковых газаў.

Каб быць сапраўды эфектыўнымі, ініцыятывы праекта павінны максімальна шырока ўлічваць меркаванне грамадскасці. Таму ў пілотных гарадах у апытанні па праблемах зялёнага развіцця прыняло ўдзел каля 7000 гараджан.

У выніку рэалізацыі пяцігадовага праекта чакаецца прамое скарачэнне выкідаў парніковых газаў на працягу жыццёвага цыкла пілотных ініцыятыў у аб'ёме 91,1 тысячы тон СО2 у эквіваленце.

Фота gorod214.by

Загаловак у газеце: Горад паспяховых людзей

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.