Вы тут

Галоўныя трэнеры мужчынскай і жаночай зборных па валейболе падалі ў адстаўку


На трэнерскім савеце кіраўнікамі федэрацыі валейбола гэтыя адстаўкі былі прынятыя. Нагадаем, мужчынская зборная пад кіраўніцтвам Віктара Бекшы не змагла выйсці з групы на чэмпіянаце Еўропы, жаночая каманда, якую трэніраваў Пётр Хілько, таксама не пераадолела гэтую мяжу.


Генеральны сакратар федэрацыі Ала Цяцерына падзякавала Віктару Бекшу за работу ў зборнай і дасягнуты вынік: «Мы ведаем, што гэта адзін з найлепшых трэнераў нашай краіны. Ён папрасіў паўзу, таму што быць трэнерам і зборнай, і клубнай каманды вельмі цяжка. Гэта каласальная фізічная і псіхалагічная нагрузка. Таму мы разумеем і падтрымліваем такое рашэнне, але не развітваемся з Віктарам Іванавічам. Мы спадзяёмся, што праз некалькі гадоў зноў убачым яго на пазіцыі галоўнага трэнера зборнай».

Цяпер федэрацыя абмяркоўвае кандыдатаў на гэтую пасаду. Асноўным прэтэндэнтам з'яўляецца брытанскі трэнер Джэйсан Холдэйн. Як адзначае старшыня федэрацыі Эдуард Венскі: «Магчыма, замежны спецыяліст прыўнясе ў нашу зборную штосьці новае і свежае». Дарэчы, у якасці гульца Холдэйн удзельнічаў у Алімпіядзе-2012, абараняў колеры цэлага шэрагу еўрапейскіх клубаў. Выйграваў Лігу чэмпіёнаў (2001), Кубак ЕКВ (1999) і Суперкубак Еўропы. У якасці трэнера працаваў у азербайджанскім «Азерйоле» (2014—2015) і ўваходзіў у трэнерскі штаб зборнай Канады (2017).

Асноўным кандыдатам на пасаду галоўнага трэнера жаночай нацыянальнай каманды па валейболе разглядаецца галоўны трэнер «Дынама-Метар» Дзяніс Мацвееў. У федэрацыі валейбола адзначаюць, што 40-гадовы беларускі спецыяліст валодае добрым гульнявым і трэнерскім досведам.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».