Вы тут

У нядзелю цяпло з Польшчы прынясе нам плюс 15— 20 градусаў


Умовы надвор'я ў нашай краіне будзе вызначаць вільготная цёплая паветраная маса, якая паступае з боку Заходняй Еўропы, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. Вецер заходні, паўднёва-заходні ўмераны. Максімальная тэмпература паветра сёння ўдзень будзе ад плюс 9 да плюс 15 градусаў.


А вось заўтра, 12 кастрычніка, паўночная палова краіны застанецца пад уплывам сістэмы франтальных раздзелаў, якія насоўваюцца з боку Заходняй Еўропы, а на паўднёвую частку нашай тэрыторыі пачне пашырацца цёплая паветраная маса з паўднёвага захаду Еўропы. Будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна па паўночнай палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Вецер паўднёва-заходні, уначы па паўночным захадзе, удзень на большай частцы тэрыторыі моцны парывісты. Мінімальная тэмпература паветра ўначы ад плюс 6 да плюс 11 градусаў, максімальная ўдзень 11—18 цяпла, а па паўднёвым захадзе — да плюс 20 градусаў. У нядзелю ў нас амаль паўсюдна чакаецца цёплае і сонечнае надвор'е.
У гэты дзень наша краіна будзе знаходзіцца пад уплывам цёплых няўстойлівых паветраных мас, якія перамяшчаюцца з тэрыторыі Польшчы. Надвор'е чакаецца воблачнае з праясненнямі, толькі месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-заходні ўмераны, уначы ў асобных раёнах моцны парывісты. Мінімальная тэмпература паветра ўначы будзе ўжо ад плюс 8 да плюс 12 градусаў, удзень — 12—18 цяпла, на поўдні краіны да плюс 20 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня ўзмоцніцца ўплыў антыцыклону з Заходняй Еўропы. Будзе пераважна без ападкаў і па-вераснёўску цёпла, толькі ў цёмны час сутак месцамі па поўначы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 6 да плюс 12 градусаў, удзень — 15—22 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.