Вы тут

У Шуміліне на пажары загінулі двое мужчын


10 кастрычніка ў 22:49 у цэнтр аператыўнага кіравання Шумілінскага МНС паступіла паведамленне аб задымленні ў прыватным жылым доме ў г.п. Шуміліна па вуліцы 2-я Энгельса, паведамілі ў ведамстве.


Калі ратавальнікі прыбылі да месца выкліку, назіралася задымленне ўнутры дома. Гаспадар, 1954 года нараджэння, пенсіянер, пражываў у доме са знаёмым, 1962 года нараджэння. На момант узнікнення пажару абодва знаходзіліся ў доме. Знаёмы гаспадара пакінуў дом самастойна, не пацярпеў. А вось самога гаспадара дома выратавальнікі знайшлі на падлозе ў пакоі, вынеслі яго вонкі без прытомнасці, да прыбыцця хуткай медыцынскай дапамогі праводзілі рэанімацыйныя мерапрыемствы, пасля чаго перадалі яго лекарам хуткай медыцынскай дапамогі, аднак пазней медыкі канстатавалі смерць мужчыны.

У гэтым жа пакоі на падлозе работнікі МНС знайшлі яшчэ аднаго мужчыну без прытомнасці, 1971 года нараджэння, які знаходзіўся ў гасцях. Ратавальнікі вынеслі яго з дома і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі, пазней лекары таксама канстатавалі яго смерць.

Загінуўшых напярэдадні пажару ўжывалі спіртныя напоі, суседзі бачылі іх у нецвярозым стане.

У выніку пажару ў доме, у пакоі 3х4 м пашкоджана маёмасць, столевае перакрыцце, закураны сцены.

У выніку працы падраздзяленняў МНС выратавана 1 будова (дом).

Разгляданая версія прычыны ўзнікнення пажару - неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні загінуўшымі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».