Вы тут

Мужчына адсудзіў 750 тысяч долараў у палюбоўніка жонкі


У амерыканскім штаце Паўночная Караліна суд вынес рашэнне на карысць мужчыны, які даведаўся пра здраду сваёй жонкі.


Мужчына, падаючы ў суд на палюбоўніка жонкі, скарыстаўся законам, у якім гаворыцца пра «мэтанакіраваныя ўмяшанні ў шлюбныя адносіны». Гэты закон адменены ў большасці амерыканскіх штатаў, але працягвае дзейнічаць у Місісіпі, Нью-Мексіка і Паўночнай Караліне, піша РБК. Ховард пражыў у шлюбе з жонкай 12 гадоў, але ў нейкі момант яна папрасіла ў яго развод. У спробе захаваць адносіны пара адправілася да сямейнага псіхолага. Мужчына наняў прыватнага дэтэктыва, які і высветліў, што жонка наймальніка здраджвае яму з калегам па рабоце. Ховард настойвае, што падаў у суд не з-за грошай. «Я падаў іск таму, што адчуваю, што вельмі важна разумець святасць шлюбу, асабліва ў нашы дні», — заявіў ён. На гэты час муж і жонка ўжо развяліся.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».