Вы тут

Прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі правядуць выязныя асабістыя прыёмы грамадзян


Кіраўніцтва і службовыя асобы Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі з 14 да 18 кастрычніка правядуць выязныя асабістыя прыёмы грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб.


Адначасова прадстаўнікі Адміністрацыі вывучаць сітуацыю на месцах — выкананне даручэнняў кіраўніка дзяржавы, эфектыўнасць дзеянняў мясцовых органаў улады па павышэнні ўзроўню жыццезабеспячэння насельніцтва. Асаблівую ўвагу плануецца ўдзяліць пытанням сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў, выяўленню праблем, якія выклікаюць занепакоенасць людзей і патрабуюць аператыўнага вырашэння.

Памочнік Прэзідэнта — інспектар па Мінскай вобласці Ігар ЯЎСЕЕЎ 15 кастрычніка ў 10.00 сустрэнецца з жыхарамі ў Вілейскім райвыканкаме. Намеснік начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення — начальнік упраўлення ідэалогіі і інфармацыйнай палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір МАТУСЕВІЧ 15 кастрычніка ў 11.00 пачне прыём грамадзян у Мазырскім райвыканкаме.

Памочнік Прэзідэнта — інспектар па Мінску Віталь ПРЫМА правядзе прыём 16 кастрычніка з 9.00 у адміністрацыі Першамайскага раёна Мінска. Начальнік галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Юрый КРЫВАШЭЕЎ сустрэнецца з жыхарамі 16 кастрычніка ў 10.00 у Дзяржынскім райвыканкаме.

Начальнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга ШПІЛЕЎСКАЯ будзе працаваць на прыёме 17 кастрычніка з 10.00 у Барысаўскім райвыканкаме.

Прыём памочніка Прэзідэнта — інспектара па Брэсцкай вобласці Анатоля МАРКЕВІЧА адбудзецца 18 кастрычніка ў 10.00 у Баранавіцкім райвыканкаме. Першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі — начальнік упраўлення кіруючых кадраў і дзяржаўных узнагарод Адміністрацыі Прэзідэнта Генадзь РАШАЦЬКО будзе працаваць са зваротамі 18 кастрычніка ў 11.00 у Шаркаўшчынскім райвыканкаме.

Запісацца на прыёмы можна па тэлефонах аддзелаў па рабоце са зваротамі грамадзян адпаведных выканаўчых камітэтаў.

Варвара МАРОЗАВА

Выбар рэдакцыі

Культура

Юрый Гарулёў: Думалі, я з'ехаў з Ленінграда альбо з-за жанчыны, альбо з-за таго, што «прапіў сцяг»

Юрый Гарулёў: Думалі, я з'ехаў з Ленінграда альбо з-за жанчыны, альбо з-за таго, што «прапіў сцяг»

Юрый Гарулёў у якасці аператара і рэжысёра прысвяціў дакументалістыцы некалькі дзясяткаў гадоў.

Грамадства

Як народныя мсціўцы захапілі цягнік і вярнулі нарабаванае дабро

Як народныя мсціўцы захапілі цягнік і вярнулі нарабаванае дабро

77 гадоў таму, у лістападзе 1942-га, на беларускай зямлі была праведзена ўнікальная партызанская аперацыя.

Эканоміка

Усё, што трэба ведаць пра змены ў Жыллёвым кодэксе

Усё, што трэба ведаць пра змены ў Жыллёвым кодэксе

Мы паспрабавалі адшукаць самыя вострыя вуглы новаўвядзенняў і ўявіць, як будзе працаваць гэты дакумент пачынаючы з 2020 года.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Як запрасіць чалавека, каб ён не прыйшоў, і знойдзены кашалёк.