Вы тут

Створаны аргкамітэт па падрыхтоўцы беларускіх спартсменаў да Алімпіяды-2020


Арганізацыйны камітэт па забеспячэнні падрыхтоўкі і ўдзелу беларускіх спартсменаў у XXXIІ летніх Алімпійскіх гульнях і XVІ летніх Паралімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіа створаны распараджэннем прэм'ер-міністра Сяргея Румаса ад 11 кастрычніка 2019 года нумар 463р, паведамляе сайт урада.


Фота БЕЛТА

Старшынёй аргкамітэта назначаны намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, яго намеснікамі ў аргкамітэце - міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук і памочнік Прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы, выконваючы абавязкі першага віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віктар Лукашэнка.

Аргкамітэт упаўнаважаны пры неабходнасці прыцягваць ва ўстаноўленым парадку да работы па забеспячэнні падрыхтоўкі і ўдзелу беларускіх спартсменаў у гульнях 2020 года кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных ураду, Мінскага гарвыканкама, мясцовых адміністрацый раёнаў Мінска і іншых арганізацый.

Персанальная адказнасць за забеспячэнне падрыхтоўкі і ўдзелу беларускіх спартсменаў у Алімпіядзе-2020 ускладзена на міністра спорту і турызму Сяргея Кавальчука.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».