Вы тут

У Гомелі BMW вылецеў на тратуар і збіў трох пешаходаў. Два чалавекі загінулі


Страшная аварыя адбылася ў цэнтры Гомеля - аўтамабіль на вялізнай хуткасці вылецеў на тратуар і ўрэзаўся ў слуп каля рэстарана «Бацькі» па вуліцы Савецкай. Загінулі два чалавекі, яшчэ двое шпіталізаваны з цяжкімі траўмамі, паведамляе tut.by.


Фота: ЧП Гомель

Трагедыя адбылася прыкладна ў 11 гадзін вечара ў суботу. Як паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама, па папярэдняй інфармацыі аўтамабіль BMW 740 рухаўся на вялікай хуткасці ў бок плошчы Леніна. У нейкі момант яго вадзіцель не справіўся з кіраваннем і выехаў на тратуар, дзе здзейсніў наезд на трох жанчын-пешаходаў, пасля чаго заехаў у слуп.

У выніку аварыі загінулі 21-гадовы кіроўца аўто і 43-гадовая жанчына-пешаход.

Пацярпелі 36-гадовая і 49-гадовая жанчыны, якіх кіроўца збіў на тратуары. Іх шпіталізавалі з цяжкімі траўмамі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».