Вы тут

У Чыкага мужчына застрэліў чатырох сваіх суседзяў


Мужчына застрэліў чатырох чалавек у іх кватэры ў Чыкага (штат Ілінойс). Пра гэта паведаміла ў нядзелю тэлекампанія CNN са спасылкай на гарадскую паліцыю, перадае ТАСС.


Фота publico.pt

Паводле яе даных, злачынства было здзейснена ў ноч на нядзелю. 67-гадовы мужчына адкрыў агонь па чатырох асобах, якія вячэралі у сваёй кватэры. Затым ён падняўся па лесвіцы і цяжка параніў жанчыну. Яна была дастаўлена ў бальніцу і знаходзіцца ў крытычным стане.

"Калі ён зайшоў у суседнюю кватэру, там знаходзіліся чатыры чалавекі, якія сядзелі за сталом і елі. Ён адкрыў агонь і застрэліў іх па прычынах, якія нам не вядомыя", - прыводзіць тэлекампанія словы намесніка галоўнага інспектара гарадской паліцыі Энтані Рыка.

Той, хто страляў затрыманы. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён быў знаёмы са сваімі ахвярамі. Матывы злачынства высвятляюцца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Першая дапамога дзецям пры траўмах. Што трэба ведаць?

Першая дапамога дзецям пры траўмах. Што трэба ведаць?

​Дастаткова часта дзецi трапляюць у крытычныя сiтуацыi праз сваю цiкаўнасць i павышаную актыўнасць.

Культура

Распавядаем, што паглядзець на сёлетнім «Славянскiм базары ў Вiцебску»

Распавядаем, што паглядзець на сёлетнім «Славянскiм базары ў Вiцебску»

Сёлета ён пройдзе ўпершыню выключна пад адкрытым небам.

Культура

На якія раскопкі чакаюць валанцёраў?

На якія раскопкі чакаюць валанцёраў?

Увесь лiпень працуе археалагiчны летнiк «Наўры-2020».