Вы тут

У Гомельскай вобласці расце колькасць шматдзетных сем'яў


Штогод колькасць шматдзетных сем'яў у Гомельскай вобласці расце ў сярэднім на 6%. Пра гэта паведаміў старшыня аблвыканкама Генадзь Салавей на ўрачыстым прыёме жанчын рэгіёну ў гонар Дня маці, перадае БелТА.


На думку губернатара, важным складнікам сямейнага дабрабыту застаецца клопат дзяржавы пра мацярынства і дзяцінства, падтрымка шматдзетных бацькоў. "Прадуманая дэмаграфічная палітыка рэспублікі накіравана на павышэнне прэстыжу сямейных каштоўнасцяў, ідэалаў моцнай сям'і. Як вынік, стабільна расце ў Гомельскай вобласці колькасць шматдзетных сем'яў. Сёння ў рэгіёне больш 17,6 тыс. шматдзетных, пры гэтым 966 з іх выхоўваюць па пяць і больш дзяцей ", - падкрэсліў кіраўнік рэгіёну.

Як распавёў Генадзь Салавей, у гэтым годзе на будаўніцтва жылля для 1,5 тыс. шматдзетных сем'яў выдадзеныя льготныя крэдыты на больш Br75 млн. Штомесяц больш як Br600 тыс. фінансавай дапамогі дзяржава вылучае шматдзетным сем'ям для пагашэння запазычанасці па крэдытах. Сямейны капітал прызначаны звыш 11 тыс. сем'яў у вобласці.

Генадзь Салавей падкрэсліў, што ў Беларусі створаны ўсе ўмовы для паўнавартаснай самарэалізацыі жанчын. "Жадаю ўсім мамам Гомельскай вобласці - зусім маладым і тым, хто ўжо гадуе ўнукаў і праўнукаў, каб у вашых дамах заўсёды жылі шчасце і радасць, каб родныя і блізкія былі здаровыя, а мары і жаданні выконваліся. Няхай дзеці радуюць вас поспехамі і шчодра дораць клопат і пяшчоту ", - сказаў ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Магілёўская вобласць ушанавала лідараў уборачнай кампаніі

Магілёўская вобласць ушанавала лідараў уборачнай кампаніі

У Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.

Грамадства

Хворым на фенілкетанурыю могуць палепшыць забяспячэнне прадуктамі харчавання

Хворым на фенілкетанурыю могуць палепшыць забяспячэнне прадуктамі харчавання

Міністэрства аховы здароўя адказала на публікацыю «Звязды».