Вы тут

Кітайская кампанія прадставіла робатаў-журналістаў


Кампанія "Сіньхуа Чжыюнам" прадставіла 25 самастойна распрацаваных робатаў-журналістаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Даследчыкі журналістыкі лічаць, што гэтыя 25 робатаў, якія закранаюць цэлы ланцужок навінавай вытворчасці, будуць паскараць працэс інтэлектуалізацыі, атрымальнікам выгады у якім cтанет цэлая галіна, а канцэпцыя галіны таксама будзе хутка інтэграваная і сканцэнтраваная на ўзаемадзеянні чалавека з машынай у ходзе вытворчасці і публікацыі навінавай стужкі.

Як стала вядома, «Сіньхуа Чжыюнам» з’яўляецца навукова-тэхналагічнай кампаніяй у сферы штучнага інтэлекту СМІ, якая сумесна створана агенцтвам «Сіньхуа» і карпарацыяй «Алібаба». Упершыню ў гісторыі развіцця журналістыкі ў Кітаі прадстаўлены робаты-СМІ. Яны ў асноўным нацэлены на два тыпы працы — збор інфармацыі і апрацоўка навінавых рэсурсаў.

Сумесны CEO «Сіньхуа Чжыюнам» Сюй Чалян сказаў, што гэтыя робаты ўжо інтэграваныя ў платформу інтэлектуальнай вытворчасці кароткіх відэа MAGIC. У іх разнастайныя функцыі: некаторыя могуць распазнаваць пісьмовы тэкст, некаторыя могуць аўтаматычна выводзіць субтытры, некаторыя могуць у рэальным часе выконваць мантаж пры прамой трансляцыі, а іншыя могуць лёгка ствараць навіны з відэа-матэрыялаў. Да гэтага часу яны ўжо дапамаглі карыстальнікам ў апрацоўцы больш за 10 млн. інфармацыйных паведамленняў і скампілявалі больш за 300 тыс. кароткіх відэа, значна павялічыўшы эфектыўнасць і аб’ём збору і стварэння навінавых рэсурсаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».