Вы тут

З нагоды 76-й гадавіны бітвы пад Ленінам адбыўся мітынг-рэквіем


Яна адбылася 12—13 кастрычніка 1943-га непадалёк ад пасёлка, цяпер аграгарадка Леніна Горацкага раёна Магілёўскай вобласці.


Сфарміраваная на тэрыторыі СССР 1-я польская пяхотная дывізія імя Тадэвуша Касцюшкі змагалася з ворагам у складзе 33-й арміі Заходняга фронту. Праціўнікам быў нямецкі 39-ы корпус, які ўваходзіў у склад 4-й арміі. У кастрычніку 1943-га польская дывізія прарвала варожую абарону і захапіла вельмі ўмацаваную вышыню праціўніка. За мужнасць і гераізм больш за 200 палякаў былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. За два дні жорсткіх баёў пад Ленінам загінула 500 польскіх воінаў і 1711 савецкіх салдат і афіцэраў.

З нагоды 76-й гадавіны бітвы пад Ленінам адбыўся мітынг-рэквіем. Ушанаваць памяць загінулых землякоў прыехала польская дэлегацыя са 100 чалавек, у складзе якой былі прадстаўнікі пасольства.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: Успомнілі герояў бітвы пад Ленінам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?