Вы тут

Бабіна лета, і без варыянтаў


Тэмпература паветра будзе падымацца ўначы да плюс 12 градусаў, а ўдзень наогул —  да 21—23 цяпла

Вось у сярэдзіне кастрычніка да нас і прыйшлі цёплыя і сухія дзянькі. На гэтым тыдні будзе пераважаць антыцыкланальны характар надвор'я, пераважна без ападкаў. Толькі ў сярэдзіне тыдня малаактыўныя атмасферныя франты, якія будуць перамяшчацца праз тэрыторыю краіны, выклічуць месцамі кароткачасовыя дажджы. Тэмпературны фон на гэтым тыдні будзе ўтрымлівацца на 4—7 градусаў вышэй за кліматычную норму, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота iz.ru

Ужо заўтра, 16 кастрычніка, будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўночным захадзе краіны малаактыўны атмасферны фронт абумовіць у асобных раёнах невялікія кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 5 па паўночным усходзе да плюс 12 градусаў па захадзе краіны. Удзень будзе 14—21 цяпла, па поўдні краіны паветра прагрэецца да 23 градусаў. У чацвер бабіна лета злёгку сапсуецца. А ўсё таму, што сонечнае надвор'е паціху адступіць: пад уплывам малаактыўнага атмасфернага фронту месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 6—12 градусаў вышэй за нуль, удзень будзе ў асноўным ад плюс 12 да плюс 18 градусаў, па поўдні — 19—21 цяпла. У пятніцу месцамі па паўночнай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, але яны будуць зусім невялікія і толькі ў некаторых месцах. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 6—12 цяпла, а ўдзень будзе ад плюс 11 да плюс 17 градусаў, па поўдні краіны — да 18—20 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у выхадныя дні чакаецца цёплае, пераважна без ападкаў, надвор'е. У суботу і нядзелю будзе ў асноўным суха і сонечна. Уначы і раніцай месцамі чакаецца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 5—12 цяпла, а ўдзень — ад плюс 12 да плюс 18 градусаў, па поўдні краіны — да 19—21 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.