Вы тут

Зімовае дызпаліва пачынае паступаць на запраўкі


На АЗС Беларусі пачынае паступаць зімовае дызпаліва, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна.


З 15 кастрычніка беларускія НПЗ - ААТ "Нафтан" і Мазырскі НПЗ - традыцыйна пераходзяць на выпуск зімовага дызельнага паліва. Дызельнае паліва сорту F з гранічнай тэмпературай фільтравальнасці не менш за мінус 20 градусаў 5-га экалагічнага класа пачынае паступаць на нафтабазы і аўтазаправачныя станцыі краіны. На палівараздатачных калонках АЗС "Беларуснафты" яно маркіруецца"ДТ-З-К5".

Поўная замена летняга дызельнага паліва сорту С, якое можна выкарыстоўваць у аўтамабілі пры тэмпературы да мінус 5 градусаў, на АЗС "Беларуснафты" адбудзецца да 1 лістапада. У гэтыя ж тэрміны на АЗС галіновай сеткі ў продажы з'явіцца беларускае дызельнае паліва з палепшанымі нізкатэмпературнымі характарыстыкамі (ДТ-З-К5 клас 2), якое можна выкарыстоўваць пры паніжэнні тэмпературы знадворнага паветра да мінус 32 градусаў.

У "Белнафтахіме" звяртаюць увагу ўладальнікаў аўтамабіляў з дызельным рухавіком на неабходнасць цалкам выкарыстоўваць астаткі летняга паліва ў баку аўтамабіля, перш чым запраўляць яго зімовым дызпалівам. Рэкамендуецца таксама правесці падрыхтоўку да эксплуатацыі ў зімовых умовах паліўных і масляных сістэм рухавіка, праверыць працаздольнасць акумулятарных батарэй аўтамабіля.

"Дзяржаўная галіновая сетка АЗС канцэрна "Белнафтахім", якая працуе пад брэндам "Беларуснафта", гарантуе забеспячэнне спажыўцоў палівам на ўнутраным рынку ў строгай адпаведнасці з рэкамендацыямі Дзяржстандарту аб рэалізацыі на АЗС з 1 лістапада толькі зімовага дызпаліва", - падкрэслілі ў канцэрне.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.