Вы тут

СК распавёў падрабязнасці трагедыі ў Гомелі


21-гадовы кіроўца BMW 740 на велізарнай хуткасці выехаў на правы па ходзе руху тратуар — імчаўся ў бок плошчы Леніна. Пасля гэтага хлопец урэзаўся ў слуп і здзейсніў наезд на трох жанчын-пешаходаў. У выніку аварыі загінулі кіроўца іншамаркі і 42-гадовая жанчына, завуч гомельскай школы Ала К. Дзве яе калегі Вольга П. і Таццяна Б. трапілі ў медыцынскую ўстанову. Таццяна знаходзіцца ў абласной клінічнай бальніцы са складанымі траўмамі, а Вольгу ўрачы адпусцілі дадому ў той жа вечар.


Фота ЧП Гомель

Стала вядома, што жанчыны напярэдадні ўтрох гулялі па цэнтры горада. У момант здарэння яны ішлі каля летняй тэрасы рэстарана «Бацькі». За некалькі хвілін да трагедыі было зроблена агульнае сэлфі на памяць пра прыемную сустрэчу. Цяпер гэты шчаслівы здымак нагадвае пра непапраўнае...

Сумкі, тэлефоны і асабістыя рэчы жанчын разляцеліся па вуліцы Савецкай на некалькі дзясяткаў метраў. Ала К. загінула адразу, а Таццяну Б. забрала машына хуткай дапамогі, якая праязджала побач. Медыкі ехалі на іншы выклік, але ўмомант адрэагавалі на транспартнае здарэнне. Тут жа прыехалі ўсе выратавальныя службы.

Пра кіроўцу BMW вядома, што ён вучыўся ў Гомелі ў Міжнародным універсітэце «МІПСА». Афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава паведаміла, што ён быў сярод многіх студэнтаў юрыдычных факультэтаў розных ВНУ, якія штогод праходзяць практыку ў следчых падраздзяленнях УСК па Гомельскай вобласці.

— Толькі летась ва ўпраўленні СК па Гомельскай вобласці прайшоў практыку 191 чалавек. Сапраўды, 21-гадовы кіроўца, які загінуў 12 кастрычніка ў ДТЗ на вуліцы Савецкай горада Гомеля, у пачатку года праходзіў пераддыпломную практыку ва ўпраўленні СК.

У сацыяльных сетках ёсць відэа, якое дэманстраваў сам хлопец. На ім аўтар на вялізнай хуткасці едзе па прамой і самай доўгай вуліцы горада — пры гэтым неаднаразова ігнаруе чырвонае святло.

Па факце смяротнай аварыі ўзбуджана крымінальная справа. Следчыя ўстанаўліваюць прычыны трагедыі. Акалічнасці здарэння высвятляюцца, прызначана правядзенне судова-медыцынскіх і аўтатэхнічных экспертыз. Праваахоўнікі просяць грамадзян, якія бачылі ДТЗ ці маюць запісы відэарэгістратара пра яго, патэлефанаваць па нумары 8 044-763-64-12.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Юрый Гарулёў: Думалі, я з'ехаў з Ленінграда альбо з-за жанчыны, альбо з-за таго, што «прапіў сцяг»

Юрый Гарулёў: Думалі, я з'ехаў з Ленінграда альбо з-за жанчыны, альбо з-за таго, што «прапіў сцяг»

Юрый Гарулёў у якасці аператара і рэжысёра прысвяціў дакументалістыцы некалькі дзясяткаў гадоў.

Грамадства

Як народныя мсціўцы захапілі цягнік і вярнулі нарабаванае дабро

Як народныя мсціўцы захапілі цягнік і вярнулі нарабаванае дабро

77 гадоў таму, у лістападзе 1942-га, на беларускай зямлі была праведзена ўнікальная партызанская аперацыя.

Эканоміка

Усё, што трэба ведаць пра змены ў Жыллёвым кодэксе

Усё, што трэба ведаць пра змены ў Жыллёвым кодэксе

Мы паспрабавалі адшукаць самыя вострыя вуглы новаўвядзенняў і ўявіць, як будзе працаваць гэты дакумент пачынаючы з 2020 года.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Як запрасіць чалавека, каб ён не прыйшоў, і знойдзены кашалёк.