Вы тут

Малады чалавек выкраў больш за 7000 долараў у бацькоў свайго прыяцеля


Супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку затрыманы 20-гадовы мінчанін, які скраў у гасцях у прыяцеля буйную суму грошай.


Як аказалася, пасля таго, як бацькі таварыша з'ехалі на дачу, 20-гадовы хлопец вырашыў наведацца да яго ў госці. Але грошай на вясёлы вольны час не было, таму прыяцелі вырашылі знайсці зберажэнні ў гаспадароў кватэры. Пошукі скончыліся паспяхова: малады чалавек выявіў у шафе два скруткі з замежнай валютай, але сын, падумаўшы, адмовіўся іх браць. А вось яго сябра нічога не спыніла: адну ўпакоўку са зберажэннямі ён узяў цалкам, а з другой -- толькі частку грошай. Агульная сума выкрадзенага склала 7650 долараў, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Вядома, што зламыснік нідзе не працуе, не вучыцца, здымае ў сталіцы кватэру, у якой пражывае з дзяўчынай. Выдаткаваў малады чалавек грошы на даўгі, куплю адзення і азартныя гульні ў казіно. Дарэчы, летась ён ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за кватэрны крадзеж. Аператыўнікамі праводзіцца комплекс мерапрыемстваў, скіраваны на ўстанаўленне іншых фактаў супрацьпраўнай дзейнасці хлопца.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.