Вы тут

«Луч» стварае лімітаваную калекцыю гадзіннікаў «Каштоўнасць часу»


Да 25-годдзя Беларускага дзіцячага хоспіса, якое арганізацыя адзначыць у лістападзе, Мінскі гадзіннікавы завод «Луч» стварае лімітаваную калекцыю гадзіннікаў «Каштоўнасць часу». Аўтар выявы на цыферблаце — скульптар, мастак Аляксандр Шапо, аўтар дызайну гадзіннікаў — вядучы дызайнер Мінскага гадзіннікавага завода Кірыл Кішчук.


У мінулую пятніцу ў выставачнай зале «Акадэмія» прайшлі прэзентацыя творчага праекта і адкрытая майстэрня. Падапечныя дзіцячага хоспіса пад кіраўніцтвам Аляксандра Шапо стварылі скульптурную кампазіцыю па эскізах мастака. «Луч» правёў майстар-клас, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі адчулі сябе дызайнерамі, прыдумляючы малюнкі для цыферблата, даведаліся аб прафесіі гадзіншчыка і сабралі корпус сумесна з майстрам завода.

— Я ўбачыў лагатып хоспіса, і ў мяне нарадзілася ідэя зрабіць малюнак у выглядзе дрэва, на якім сядзяць птушкі. Бо ўсе людзі — гэта птушкі на дрэве жыцця, — тлумачыць задуму Аляксандр Шапо.

«Каштоўнасць часу» — назва не выпадковая. Філасофія хоспіса ў тым, каб цаніць час і дапамагаць цяжкахворым дзецям і іх сем'ям пражываць напоўненае жыццё незалежна ад таго, колькі яно працягнецца. Бо час — самая вялікая каштоўнасць, якая ў нас ёсць.

Алена КРАВЕЦ

Фота ў мініяцюры: belmarket.by

Загаловак у газеце: Каштоўнасць часу

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.