Вы тут

"Белавія" праводзіць распродаж білетаў


16 кастрычніка з 08.30 да 08.30 17 кастрычніка адбудзецца распродаж на сайце www.belavia.by. Кошт білетаў на ўсе рэгулярныя рэйсы "Белавія" складзе 20 еўра + таксы і зборы за палёт туды-назад і 15 еўра + таксы і зборы за білет у адзін бок, паведамляе авіякампанія.


  • Перыяд падарожжа з 1 лістапада па 10 снежня 2019 года, а таксама з 15 студзеня па 29 лютага 2020 года.

Купля білетаў па акцыі дазволіць пасажырам Белавія наведаць самыя распаўсюджаныя напрамкі Еўропы і вырашыць бізнес-пытанні ў краінах СНД па прывабнай цане. Напрыклад, выніковы кошт білетаў па маршруце Мінск-Прага-Мінск складзе 87 еўра, а з Мінска ў Барселону і назад - 91 еўра. Самы танны білет можна набыць у аэрапорт Жукоўскі і Калінінград - 29 еўра і 35 еўра па маршруце туды-назад адпаведна. Выніковы кошт з Мінска ў Амстэрдам, Будапешт, Жэневу, Ларнаку, Тэль-Авіў і Стамбул складзе каля 95 еўра ў абодва бакі. А злятаць у Кіеў, Львоў, Варшаву і Талін можна будзе да 75 еўра за білет туды-назад.

Колькасць білетаў па акцыйных тарыфах абмежавана. Важна звярнуць увагу на правілы прымянення акцыйных білетаў.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.