Вы тут

У Мінску затрымалі хлопца, які ў бальніцы скраў грошы медработнікаў


Супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РУУС сталіцы затрыманы 28-гадовы малады чалавек, які, знаходзячыся пад уздзеяннем наркатычных сродкаў, скраў грошы медыцынскага персаналу адной з бальніц Мінска.


Зайшоўшы ў медустанову, на прапускным пункце хлопец прадставіўся сваяком аднаго з пацыентаў, назваўшы выдуманае прозвішча і адно з аддзяленняў. У наступным, трапляючы ў пакоі медыцынскага персаналу бальніцы, ён выкрадаў з сумак грашовыя сродкі. Такім спосабам малады чалавек прайшоўся па бальніцы, пачынаючы з другога паверха і заканчваючы дванаццатым. Усяго зламыснік здолеў скрасці грошы на суму каля 490 рублёў.

Заўважыўшы прапажу маёмасці, работнікі медустановы неадкладна звярнуліся ў міліцыю. Аператыўнікі затрымалі хлопца на выхадзе з бальніцы, а грашовыя сродкі вярнулі ўладальнікам.

У момант здзяйснення крадзяжоў малады чалавек знаходзіўся пад уздзеяннем наркатычных сродкаў і быў шпіталізаваны ў таксікалагічнае аддзяленне гэтай жа бальніцы ў стане наркатычнага ап'янення, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Вядома, што хлопец нідзе не працуе. Раней ён прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзяжы і незаконны абарот наркотыкаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».