Вы тут

Супольныя беларуска-кітайскія творчыя праекты


Дырэктар Інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта наведала Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.


У Міністэрстве інфармацыі краіны адбылася рабочая сустрэча кіраўніка ведамства Аляксандра Карлюкевіча з дырэктарам Інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта спадарыняй Лю Сулін. Размова ішла пра ўдзел беларускіх кніжных і медыйных выдавецтваў у справе пашырэння беларуска-кітайскіх літаратурных, гуманітарных сувязяў. У прыватнасці, спадарыня Лю Сулін пацвердзіла, што ў бліжэйшы час з падтрымкай Інстытута кітаязнаўства выйдзе “кітайскі выпуск” літаратурна-мастацкага часопіса “Маладосць”.

Аляксандр Карлюкевіч прадэманстраваў бібліятэчку кніг беларускіх выдавецтваў па кітайскай тэматыцы, якія выйшлі ў свет у апошні час. Асаблівае месца ў гэтым абсягу займаюць зборнікі вершаў класікаў кітайскай літаратуры ў серыі “Светлыя знакі:паэты Кітая”. Раней серыяй перакладных апекаваўся Выдавецкі дом “Звязда”. Цяпер ужо серыя выходзіць у выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Пабачылі свет, пачынаючы з 2014 года, у перакладзе на беларускую мову кнігі кітайскіх паэтаў Ван Вэя, Ду Фу, Ай Ціна, Лі Бо, Мэн Хаажаня, Ван Гачжэня, Лі Цінчжаа, Сюй Чжыма, Вэнь Ідо, Су Шы, Лі Хэ і іншых знакамітых творцаў.

Сяргей Шычко

Фота ў мініяцюры: philology.bsu.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?