Вы тут

Што хвалюе жыхароў Жыткавіцкага раёна?


Старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей правёў прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян у Жыткавіцкім раёне.


Адна з задач мясцовай улады — падтрымаць жаданне людзей развіваць фермерскія гаспадаркі, адзначыў кіраўнік Гомельшчыны. Кірунак для канструктыўнай размовы на гэтую тэму задаў Сяргей Адамовіч з вёскі Пухавічы, які прыйшоў на прыём. Ён прасіў вырашыць пытанне з выдзяленнем участка з сельскагаспадарчых зямель для развіцця ўласнай фермерскай гаспадаркі. Гаворка ішла пра гектар зямлі, дзе ён плануе вырошчваць буякі. Жыхар вёскі нагледзеў ідэальны для абранай культуры варыянт, аднак зямля знаходзіцца ва ўласнасці аднаго з мясцовых прадпрыемстваў.

«Вырошчванне гэтых ягад — нялёгкая праца. Разам з тым гэта знакавая для Гомельшчыны культура, якая спрыяе вывядзенню з арганізма радыенуклідаў. Важна і трэба гэтым займацца. Ёсць жаданне ў чалавека працаваць на зямлі — трэба даць яму такую магчымасць. Важна падтрымаць яго», — акцэнтаваў увагу старшыня аблвыканкама. Ён даручыў адпаведным службам у двухтыднёвы тэрмін прапанаваць сяльчаніну ўзаемавыгадны варыянт.

Адразу некалькі тэм агучыла жыхарка райцэнтра Надзея Лядвік. Яна хвалявалася з нагоды тэрмінаў тэрмарэнавацыі дома, у якім жыве ўжо 35 гадоў. Жанчыну запэўнілі, што, згодна з зацверджанай у райвыканкаме праграмай, яе дом ёсць у спісах на ўцяпленне на 2019—2020 гады.

Расказала заяўніца і пра адсутнасць у гарадской паліклініцы ўрача-эндакрынолага. Як паведамілі ў райвыканкаме, дадатковае навучанне прайшоў урач агульнай практыкі, які цяпер можа кансультаваць і ў якасці эндакрынолага. Вызначаны дзень, калі ён будзе прымаць менавіта па гэтым профілі.

Жанчына таксама паскардзілася і на дрэннае вулічнае асвятленне ў зоне, дзе мясцовыя жыхары любяць займацца скандынаўскай хадой. Для актыўных грамадзян створана і добраўпарадкавана сцежка здароўя. Трэба сказаць, што ў райвыканкаме цэняць актыўную пазіцыю жанчыны і аператыўна рэагуюць на яе звароты, якія дапамагаюць добраўпарадкоўваць райцэнтр і рабіць жыццё людзей яшчэ больш камфортным.

Тэму стварэння адзінай гісторыка-патрыятычнай канцэпцыі і праграмы маштабных мерапрыемстваў узняў кіраўнік Беларускага ваенна-гістарычнага клубнага аб'яднання «Гонар мундзіра» Уладзімір Колат. Губернатар даручыў прапрацаваць маштабную праграму на год, у якую будуць уключаны і мерапрыемствы з удзелам гэтага гістарычнага аб'яднання.

Па словах Генадзя Салаўя, у вобласці вялікая ўвага ўдзяляецца захаванню памяці і патрыятычнаму выхаванню моладзі. Сёння ў рэгіёне прапрацоўваюцца некалькі гісторыка-патрыятычных праектаў па стварэнні месцаў памяці пра вызваліцеляў рэгіёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Напярэдадні 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне гэты аспект набывае асаблівае гучанне.

Прыблізна ў кожным чацвёртым званку на тэлефонную лінію гучалі словы ўдзячнасці ў адрас мясцовых і абласных органаў улады за дапамогу ў вырашэнні надзённых праблем. Так, жыхарка аграгарадка Рычоў Галіна Леўкавец падзякавала за падтрымку ў справе ўзвядзення моста праз раку Ствігу.

Таксама грамадзяне ўзнімалі пытанні добраўпарадкавання дваровых тэрыторый і дарожнай гаспадаркі, развіцця гандлёвай сеткі, упарадкавання збору і вывазу смецця ў прыватным сектары. Па кожным з іх дадзены даручэнні і вызначаны тэрміны вырашэння праблем.

Падрыхтаваў Канстанцін ЛЮТКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».