Вы тут

Прэзідэнту ўнеслі на разгляд праект указа па барацьбе з нядобрасумленным пасрэдніцтвам


«Думаю, што кіраўнік дзяржавы пойдзе на тое, каб правесці спецыяльную нараду па гэтым праекце ўказа і разгледзець у комплексе ўсе пытанні, звязаныя з неабгрунтаваным, нядобрасумленным пасрэдніцтвам», — расказаў журналістам старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў.


Паводле яго слоў, праект указа прадугледжвае абавязковае ўзгадненне з вышэйшымі арганізацыямі закупак, калі яны ажыццяўляюцца за кошт дзяржаўных грошай.

«Калі вы хочаце купіць які-небудзь тавар у пасрэдніка, то павінны ўзгадніць закупку. Калі гэта калгас, і ён знаходзіцца ў камунальнай уласнасці, то з тым органам, які ажыццяўляе ўладальніцкі нагляд, у каго знаходзяцца акцыі прадпрыемства», — растлумачыў старшыня КДК. Пры гэтым ён звярнуў увагу, што размова ідзе аб закупках пэўнай цэнавай катэгорыі.

«Думаю, пэўная сума будзе ўсё ж такі стаяць і лімітавацца як мяжа закупкі, якую можа ажыццяўляць прадпрыемства без дазволу адпаведнага органа», — адзначыў Леанід Анфімаў.

Паводле БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».