Вы тут

​Місія БДІПЧ АБСЕ пачала назіранне за парламенцкай кампаніяй у Беларусі


Па запрашэнні беларускіх уладаў назіральнікі ад Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ адкрылі місію па назіранні за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце АБСЕ.


Місія, якую ўзначальвае Карнелія Вільямін Анке Ёнкер, складаецца з асноўнай групы ў складзе 11 экспертаў, якія знаходзяцца ў Мінску, і 30 доўгатэрміновых назіральнікаў, якія будуць працаваць па ўсёй краіне з 23 кастрычніка. Акрамя таго, чакаецца, што дзяржавы — удзельніцы АБСЕ накіруюць 400 кароткатэрміновых назіральнікаў, якія прыедуць у нашу краіну за некалькі дзён да выбараў.

Місія ацэніць правядзенне выбараў на адпаведнасць абавязацельствам у рамках АБСЕ і іншым міжнародным абавязацельствам і стандартам дэмакратычных выбараў, а таксама нацыянальнаму заканадаўству.

Неад'емнай часткай назірання стануць сустрэчы з прадстаўнікамі органаў дзяржаўнай улады, палітычных партый, грамадскай супольнасці, сродкаў масавай інфармацыі і міжнароднай супольнасці.

У прыватнасці, кіраўнік місіі БДІПЧ ужо сустракалася з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Алегам Краўчанкам. Бакі абмеркавалі пытанні, звязаныя з арганізацыяй міжнароднага назірання па лініі БДІПЧ.


Назіральнікі ад Савета Еўропы плануюць прыехаць на выбары ў Беларусь 13 лістапада.

Пра гэта журналістам паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Яна праінфармавала, што Савет Еўропы паведаміў беларускаму боку аб накіраванні місіі назіральнікаў: «Місія ад іх таксама будзе. Яна мае намер прыехаць 13 лістапада».

Дарэчы, 15 кастрычніка кіраўніцтва ЦВК сустракалася з кіраўніком місіі БДІПЧ АБСЕ па назіранні за выбарамі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Карнэліяй Вільямін Анке Ёнкер. «Мы паведамілі, што адбывалася падчас выбарчай кампаніі з моманту прызначэння выбараў. Гэта была інфармацыйная сустрэча, дзе мы падалі звесткі і выдалі пасведчанні», — адзначыла Лідзія Ярмошына.

У склад першай пастаяннай місіі ад БДІПЧ АБСЕ ўключана больш за 30 чалавек. «Гэта тыя, хто будзе працаваць да пачатку галасавання. Асноўная місія БДІПЧ АБСЕ прыедзе 13—15 лістапада», — дадала старшыня Цэнтрвыбаркама.

Па звестках на 14 кастрычніка, акрэдытацыю на парламенцкіх выбарах у Беларусі атрымалі 326 міжнародных назіральнікаў, у тым ліку 278 чалавек ад СНД, 42 — ад БДІПЧ АБСЕ.


Місія СНД адзначае спакойны і планамерны ход падрыхтоўкі да парламенцкіх выбараў.

Аб гэтым журналістам паведаміў старшыня Выканаўчага камітэта — выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.

Назіральнікі ад СНД пачалі работу 4 верасня. На базе Выканаўчага камітэта СНД быў створаны штаб, начальнік і члены якога ўжо сустракаліся з прадстаўнікамі Генеральнай пракуратуры, Вярхоўнага суда, міністэрстваў замежных спраў, унутраных спраў. Абмяркоўваліся пытанні падрыхтоўкі і правядзення парламенцкіх выбараў. Місія знаходзіцца ў пастаянным кантакце з Цэнтральнай выбарчай камісіяй, члены штаба прысутнічаюць на ўсіх пасяджэннях ЦВК. Акрамя таго, прадстаўнікі місіі назіральнікаў СНД — а яны прадстаўляюць розныя дзяржавы — пабывалі ўжо ва ўсіх абласцях Беларусі, дзе назіралі за падрыхтоўкай да выбараў.

«Нас радуе спакойны, планамерны ход падрыхтоўкі да выбараў», — сказаў Сяргей Лебедзеў.

Місія СНД канстатуе вялікую ўвагу з боку ўсіх структур улады Беларусі да падрыхтоўкі да выбараў. Агульная задача, пастаўленая на самым высокім узроўні, — забяспечыць годнае іх правядзенне, права грамадзян Беларусі на свабоднае волевыяўленне.

Вядзецца рэгістрацыя назіральнікаў ад СНД. Заяўкі паступаюць ад усіх дзяржаў-членаў. «Ужо цяпер зарэгістравана 302 назіральнікі з краін Садружнасці, якія пачнуць назіранне напярэдадні выбараў. Яны звычайна прыязджаюць дні за тры-чатыры. Мы лічым, што агульная колькасць нашай місіі складзе прыкладна 400 чалавек», — сказаў Сяргей Лебедзеў.

У склад місіі ўключаны дэпутаты парламентаў краін Садружнасці, прадстаўнікі ЦВК, дыпламаты краін СНД, акрэдытаваныя ў Мінску.

«Ніякай інфармацыі аб скаргах у пракуратуру, МУС, з якімі мы ў цесным кантакце, пакуль не атрымлівалі. Але мы сочым за сітуацыяй. Натуральна, калі з'явяцца нейкія скаргі, будзем іх фіксаваць. А рэагаваць будуць адпаведныя органы Беларусі», — адзначыў Сяргей Лебедзеў.

Нагадаем, што выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаныя на 17 лістапада.

Паводле БелТА

Загаловак у газеце: Пад пільнай увагай

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

Грамадства

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Як сведчаць шматлiкiя даследаваннi, прывабным людзям прасцей прабiцца ў жыццi i яны дасягаюць у кар'еры большага поспеху. 

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.