Вы тут

За суткі авіякампанія "Белавія" прадала па акцыі білеты на 60 тысяч месцаў


З 16 па 17 кастрычніка авіякампанія “Белавія” праводзіла распродаж білетаў на сайце. Упершыню ў акцыю былі ўключаныя ўсе рэгулярныя кірункі без выключэння. Кошт квіткоў на ўсе рэгулярныя рэйсы “Белавія” склаў 20 еўра + таксы і зборы за палёт туды-назад і 15 еўра + таксы і зборы - у адзін бок.


Як паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі, за суткі было прададзена больш за 60 тысяч месцаў, а самымі папулярнымі напрамкамі сталі Масква, Тбілісі і Калінінград. Самым танным авіябілетам у абодва бакі стаў квіток у Маскву (аэрапорт Жукоўскі) - 28,56 еўра.

Найбольшым попытам у пасажыраў “Белавія” карысталася Масква. На гэты рэйс было набыта 4 650 месцаў. Другім па папулярнасці напрамкам стала грузінская сталіца з коштам білета 84,14 еўра за палёт туды-назад. На рэйс у Тбілісі квіткі купілі 4 294 чалавекі. У топ-тры лідараў па продажах увайшоў і Калінінград. Усяго ў гэты горад было набыта 3 551 месца па цане 34,56 еўра (туды-назад). Пяцёрку самых запатрабаваных гарадоў для падарожжа замыкаюць Санкт-Пецярбург (3 310 месцаў) і Нур-Султан (2 647 месцаў). Квіткі ў/з Мінска ў Санкт-Пецярбург і назад каштавалі 54,56 еўра, а ў Нур-Султан - 73,65 еўра.

  • Сярод еўрапейскіх кірункаў, квіткі на якія выкупілі ў першыя дзе гадзіны з моманту старту акцыі, лідзіруюць Ларнака, Барселона, Мілан, Рым і Прага. Кошт гэтых напрамкаў за палёт туды-назад па акцыі вар'іраваўся ад 75 до110 еўра.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота ў мініяцюры: belrynok.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш»

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш»

Пра першы год жыцця Вярхоўнага суда ў новым будынку — Валерый Калiнковiч.

Спорт

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

Сядзячы спосаб жыцця i нiзкi ўзровень фiзiчнай актыўнасцi могуць аказаць негатыўны ўплыў на здароўе.

Грамадства

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай

У Беларусі з моманту выяўлення першага выпадку COVID-19 зарэгістравана 351 інфікаваных.