Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні работа не запатрабуе асаблівага напружання. На ваш кар'ерны рост можа станоўча паўплываць чалавек, які даўно працуе з вамі. Зоркі кажуць, што вы дарма пазбягаеце больш цеснага супрацоўніцтва з ім. Панядзелак — спрыяльны дзень для новых знаёмстваў і камерцыйных прапаноў, лепш іх не адхіляць. Не выключана, што ў аўторак выявяцца рэчы, якія калісьці зніклі, нагадаюць пра сябе старыя сябры. У нядзелю вам, падобна, давядзецца паспяшацца на дапамогу камусьці са сваякоў.


Фота: pridnestrovie-daily.net

ЦЯЛЕЦ. Час хоць злёгку абнавіць свой імідж — гэта надасць вам новую энергію. На рабоце магчыма павелічэнне нагрузкі, з'яўленне новых абавязкаў. У пятніцу вы зможаце праявіць творчы бок сваёй натуры, толькі асабліва не захапляйцеся. У суботу вас можа наведаць выдатная ідэя ў галіне фінансаў.

БЛІЗНЯТЫ. Праявіце шчодрасць. Чым больш вы аддаяце, тым больш атрымліваеце. Жаданне падзяліцца творчымі ідэямі і назапашаным прафесійным вопытам прынясе немалы прыбытак. У асабістым жыцці ўсё складваецца найлепшым чынам. Гарачы раман абяцае абярнуцца вяселлем або прыбыткам у сям'і. У нядзелю будзе добрая магчымасць павысіць самаацэнку, не прыкладаючы да гэтага ніякіх асаблівых намаганняў. Фартуна ўсміхнецца вам у самы нечаканы момант, а гэта абяцае выкананне даўніх жаданняў.

РАК. Тыдзень будзе эмацыянальна насычаны і багаты на падзеі. Вашы жаданні атрымаюць падтрымку і шанц ажыццявіцца. Неабходна карыстацца момантам, каб бліснуць сваімі талентамі. Паспрабуйце быць мудрэйшымі, умейце прамаўчаць і знайсці кампраміс. У суботу наведайце канцэрт ці выстаўку, каб узбагаціць сябе новымі ўражаннямі. Будзьце дабрэйшыя да сваіх блізкіх, пакажыце ім на справе, а не толькі на словах, як вы іх шануеце і любіце.

ЛЕЎ. Паспрабуйце асэнсаваць сітуацыю і зразумець, што менавіта вас не задавальняе на рабоце ці ў асабістым жыцці. Ёсць шанц выправіць некаторыя з назапашаных за апошні час памылак, што дазволіць вам адчуць сябе лёгкім і вольным чалавекам. Не выключаны канфлікты з дзецьмі або з бацькамі. Але лепш разабрацца ў сітуацыі, чым замоўчваць праблемы.

ДЗЕВА. На гэтым тыдні ёсць сэнс падумаць пра павелічэнне даходу і новую работу. Спрыяльны час для пачатку назапашвання вялікага капіталу. Ва ўсіх сваіх справах вы можаце атрымаць неацэнную дапамогу ад сям'і. Пазбягайце адзіноты, больш будзьце на людзях, з сябрамі, заводзьце новыя знаёмствы і развівайце старыя адносіны. Не варта ў апошні момант карэктаваць планы, спрабуючы давесці ўсё да дасканаласці: гэтым можна займацца бясконца і безвынікова.

ШАЛІ. Хай не ва ўсім, але ў чымсьці адступіць давядзецца, пастаўцеся да гэтага прасцей. Паспрабуйце не хваліцца яшчэ не даведзенай да канца справай — пра вашу дзейнасць павінны ведаць толькі ў вузкім коле надзейных сяброў. На рабоце лепш дзейнічаць заадно з калегамі, а не цягнуць коўдру на сябе.

СКАРПІЁН. На гэтым тыдні здзейсняцца многія вашы жаданні. Чакайце новыя праекты і салідны прыбытак. Ды і ў каханні вам відавочна шанцуе. У сераду могуць выкрыцца новыя абставіны, якія ў корані зменяць сітуацыю, аднак гэта будуць прыемныя навіны. З другой паловы тыдня можа пачацца новы, яшчэ больш паспяховы ў кар'ерным плане перыяд вашай працоўнай дзейнасці.

СТРАЛЕЦ. Будзьце больш смелыя і экстравагантныя. Толькі не пускайце пыл у вочы, а адказвайце за свае словы. У чацвер многія справы скрануцца з мёртвага пункта. Вынікі вашай работы будуць залежаць ад самавалодання і самадысцыпліны. Амаль усё, пра што задумваліся, збудзецца, таму, перш чым загадваць жаданні, паразважайце, што вы сапраўды хочаце атрымаць.

КАЗЯРОГ. Сітуацыя, якая складзецца на гэтым тыдні, можа справакаваць на спрэчку з калегамі і нават з начальствам. Паспрабуйце па-філасофску паставіцца да гэтага і ператварыць дыскусію ў гутарку. Забудзьцеся пра ляжанне на канапе перад тэлевізарам. Вам проста неабходныя сустрэчы з сябрамі і актыўны адпачынак. Сачыце за сваімі словамі, лішняя фраза можа быць з поспехам выкарыстана вашым нядобразычліўцам.

ВАДАЛІЎ. Усе рашэнні неабходна прымаць на цвярозую галаву, не дазваляючы эмоцыям умешвацца ў працэс. У сярэдзіне тыдня магчымыя пэўныя праблемы ва ўзаемаадносінах у сям'і. Не варта ціснуць на блізкіх людзей. У пятніцу вас можа наведаць жаданне куды-небудзь з'ехаць. Але варта сувымяраць сілы і фінансавыя магчымасці. У суботу не пачынайце ніякай справы з дрэнным настроем, паспрабуйце спачатку яго выправіць.

РЫБЫ. На гэтым тыдні варта асаблівую ўвагу звярнуць на кар'ерны рост, бо магчымыя вельмі прывабныя прапановы. Праўда, давядзецца больш працаваць. Каб дамагчыся поспеху, трэба прадумваць усё: што вы будзеце гаварыць, які ў вас імідж. Атрымаць многае без дбайнага аналізу і разліку не атрымаецца. А вось з рызыкоўнымі планамі і дзеяннямі пажадана пачакаць. Паспрабуйце не закідваць работу дзеля асабістага жыцця.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хворым на фенілкетанурыю могуць палепшыць забяспячэнне прадуктамі харчавання

Хворым на фенілкетанурыю могуць палепшыць забяспячэнне прадуктамі харчавання

Міністэрства аховы здароўя адказала на публікацыю «Звязды».

Палітыка

На пасяджэнні ЦВК зарэгістраваны 56 членаў Савета Рэспублікі сёмага склікання

На пасяджэнні ЦВК зарэгістраваны 56 членаў Савета Рэспублікі сёмага склікання

Выбары прайшлі ў прыўзнятай атмасферы, дастойна і з яркімі выступленнямі.

Культура

У Беларусі будзе стварацца археалагічная карта

У Беларусі будзе стварацца археалагічная карта

Калі Скарына прыехаў у Кракаў, і як выглядаў малы Рагвалодавіч.