Артыстаў з Беларусі, Бельгіі, Іспаніі, Нідэрландаў, Расіі і Украіны збярэ ў Віцебску XXXII Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі (IFMC), паведамілі БЕЛТА ў Цэнтры культуры "Віцебск".
IFMC пройдзе з 18 па 23 лістапада. На адкрыцці гледачы ўбачаць легендарную "Ганну Карэніну" - пластычны спектакль без слоў у выкананні артыстаў Маскоўскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Вахтангава. Рэжысёр спектакля Анжаліка Холіна прадставіць сваю трактоўку рамана - жанчына не павінна быць прадметам задавальнення мужчынскага самалюбства.
У цэлым афіша IFMC-2019 прадстаўлена рознафарматнымі пастаноўкамі. 19-20 лістапада адбудзецца сусветная прэм'ера балета "Вій" у выкананні акадэмічнага тэатра "Кіеў Мадэрн-балет". Пастаноўка будзе прадстаўлена адразу на дзвюх сцэнах: на віцебскай - IFMC і мінскай - Вялікі тэатр оперы і балета. 21 лістапада адбудзецца паказ работы бельгійскага харэографа Яна Мартэнса Sweet Baby Sweeet, заснаваны на розных мовах руху - ёга, цыркавая акрабатыка і нават рок-н-рол. Пермскі дзяржаўны тэатр "Балет Яўгена Панфілава" прывязе дзве прэм'еры: аднаактовыя балеты "Лабірынт" і "Чалавек паветра". На закрыцці фестывалю 23 лістапада будзе прадстаўлены лепшы спектакль міжнароднага форуму танца Tanzmesse-2018 у Дзюсельдорфе - Oskara ў выкананні кампаніі танца Kukai Dantza (Іспанія).
У дні фестывалю адбудуцца інтэрактыўныя лекцыі, тэарэтычныя майстар-класы, семінары, круглыя сталы. Традыцыйна ў фае канцэртнай залы "Віцебск" будуць экспанавацца выстаўкі.
Заснавальнікі - Віцебскі аблвыканкам, Міністэрства культуры, Віцебскі гарвыканкам, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі. Арганізатар - Цэнтр культуры "Віцебск".
Фота ў мініяцюры: wdoxnovenie.ru
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».