Вы тут

ЗША і Турцыя дамовіліся аб прыпыненні турэцкай аперацыі ў Сірыі


Віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пенс паведаміў, што Вашынгтон і Анкара дамовіліся аб тым, што наступ турэцкіх войскаў на поўначы Сірыі будзе прыпынены на 120 гадзін, паведамляе ВВС.


Фота aa.com.tr

Гэта неабходна, каб даць магчымасць курдскаму апалчэнню на працягу пяці сутак пры садзейнічанні амерыканцаў выйсці з прымежных раёнаў, якія Турцыя вызначыла як "зона бяспекі".

Майк Пенс, які знаходзіцца з афіцыйным візітам у Анкары, пацвердзіў, што перамовы амерыканцаў з курдамі аб вывадзе іх атрадаў ўжо пачаліся.

Па словах Пенса, дасягнута таксама дамоўленасць аб тым, што ваенная аперацыя Турцыі будзе канчаткова спынена, калі курды выйдуць за адведзены ім час з прымежнай зоны.

Міністр замежных спраў Турцыі Мелвут Чавушаглу сказаў журналістам, што Анакара толькі часова прыпыняе сваю аперацыю. "Яна будзе спыненая толькі пасля таго, як курдскія сілы цалкам пакінуць гэты раён", - сказаў ён.

Турэцкія войскі перасеклі мяжу Сірыі на мінулым тыдні. Яны перайшлі ў наступ пасля таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп вырашыў вывесці амерыканскіх вайскоўцаў з гэтага раёна.

Турцыя імкнецца выцесніць курдскія узброеныя фарміраванні з абвешчанай Анкарой "зоны бяспекі".

Турэцкія ўлады маюць намер перасяліць туды да двух мільёнаў сірыйскіх бежанцаў, якія цяпер знаходзяцца ў Турцыі.

Крытыкі гэтага плана заявілі, што ваенная аперацыя можа ператварыцца ў этнічную чыстку курдаў, якія жывуць у гэтай зоне.

Дзясяткі тысяч людзей ужо пакінулі зону ваенных дзеянняў ўздоўж турэцка-сірыйскай мяжы.

Дабрачынныя арганізацыі сцвярджаюць, што колькасць людзей, якія пакінулі свае дамы, можа дасягнуць некалькіх соцень тысяч.

Па словах Майка Пенса, ЗША адменяць накладзеныя на Турцыю санкцыі, калі тая скончыць сваю ваенную аперацыю ў Сірыі.

Прадстаўнікі курдаў не прымалі ўдзелу ў перамовах паміж Вашынгтонам і Анкарой, і пакуль ніяк не каментуюць апошнія заявы ЗША і Турцыі.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.