Вы тут

Ва Украіне забароняць пластыкавыя пакеты


Там урад працуе над праектам закона аб забароне выкарыстання аднаразовых пластыкавых вырабаў, перадае інтэрнэт-партал Буквы са спасылкай на прэс-службу Кабінета міністраў Украіны.


"Міністэрства энергетыкі і аховы навакольнага асяроддзя падтрымлівае абмежаванне выкарыстання пластыкавых пакетаў на тэрыторыі Украіны. А таксама працуе над распрацоўкай закона аб забароне аднаразовых вырабаў з пластыку", - сказана ў паведамленні.

Пры гэтым Міністэрствам энергетыкі быў падтрыманы ўжо зарэгістраваны законапраект, які прадугледжвае абмежаванне выкарыстання пластыкавых пакетаў і забарону выкарыстання звышлёгкіх аднаразовых пакетаў у гандлі. Удакладняецца, што выключэннем можа быць толькі выкарыстанне пакетаў пры фасоўцы мяса, рыбы або сыпучых прадуктаў.

У дадзены момант пластыкавыя пакеты забароненыя да выкарыстання ў 33 краінах свету. Яшчэ ў 53 краінах уведзены частковая забарона або падатак на аднаразовыя пакеты.

Фота ў мініяцюры: upakovki.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?