Вы тут

У Мінску прайшла «Ноч фітнесу»


17 кастрычніка амаль паўсотні спартыўных цэнтраў сталіцы з 18 гадзін і да закрыцця сталі бясплатнымі. Папярэдне запісаўшыся, усе ахвотныя маглі трапіць на познія трэніроўкі па футболе, плаванні, скалалазанні, танцах, ёзе і іншых відах спорту. А ў адным са сталічных клубах нават прайшла адмысловая вечарынка здаровага ладу жыцця, гасцей якой прапускалі  толькі ў спартыўным адзенні!


«Ноч фітнесу» праходзіць у Мінску другі  раз і бліжэй знаёміць прыхільнікаў актыўнага жыцця з разнастайнымі спартыўнымі кірункамі. Сёлета, напрыклад, падчас YoPRO Fitness Night алімпійская чэмпіёнка Аляксандра Герасіменя праводзіла заняткі па плаванні для дарослых, заслужаная артыстка Беларусі Марына Вежнавец зладзіла  майстар-класы па харэаграфіі ў сваёй балетнай школе, а пад кіраўніцтвам сяміразовага чэмпіёна Беларусі, трэнера USBC па боўлінгу Дзмітрыя Шылкіна удзельнікі акцыі маглі  навучыцца правільна кідаць шары і збіваць кеглі.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?