Вы тут

Навукоўцы вызначылі самае небяспечнае месца ў кватэры


Навукоўцы з Універсітэта Арызоны вызначылі, што самае небяспечнае месца ў любой кватэры - кухонная ракавіна, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на CNN.


У ракавіне на кухні тоіцца больш шкодных мікробаў і мікраарганізмаў, чым ва ўнітазе. Акрамя таго, некаторыя няякасныя прадукты харчавання, з якімі мы маем справу на кухні, могуць быць разносчыкамі сальманелы і кішачнай палачкі.

На апрацоўчай дошцы таксама досыць мікробаў - больш, чым на сядзенні ўнітаза.

Небяспечнымі кухоннымі прадметамі, якія збіраюць бактэрыі, з'яўляюцца стальніца, губкі, ручнікі і ручкі халадзільнікаў.

Фота ў мініяцюры: blancohouse.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

​Дзе прызначалі спатканні ў даваенным Мінску?

​Дзе прызначалі спатканні ў даваенным Мінску?

Атрымаць падказкі вам дапаможа экскурсія «Рамантыка мінскіх дворыкаў».

Культура

Алесь Бадак: Важна знайсці перакладчыка, які цябе зразумее

Алесь Бадак: Важна знайсці перакладчыка, які цябе зразумее

Паэт і празаік Алесь Бадак шмат гадоў працаваў у літаратурных перыядычных выданнях Беларусі, а з 2015 года ўзначальвае выдавецтва «Мастацкая літаратура».