Вы тут

У Шатландыі на дне возера выявілі старажытныя будынкі


На возеры Лох-Ваа ў Шатландыі вясной гэтага года. калі вадаём раптам змялеў, выявілі збудаванні, якія датуюцца 800 годам да н. э., паведамляе The Independent.


У кароткія тэрміны глыбіня возера паменшылася на 1,4 м. Навукоўцы сцвярджаюць, што гэта мінімальнае значэнне за апошнія 750 гадоў. Будынкі былі пакрытыя вадой з XIII стагоддзя.

Пакуль узровень вады прыйшоў да звычайных значэнняў, навукоўцы паспелі вывучыць рэшткі кранног - рукотворных "выспаў", створаных дагістарычнымі плямёнамі. Даследнікі ўзялі ўзоры некалькіх фрагментаў драўніны, якія апынуліся на адкрытым паветры ўпершыню за доўгія гады. Даследнікі ўсталявалі, што ў старажытныя часы ўзровень вады ўжо апускаўся да цяперашніх значэнняў. Драўляныя фрагменты кранног выкананы з бярозы, і над паверхняй вады яны б за гэты час разбурыліся. Адсюль навукоўцы зрабілі выснову, што плывучыя платформы былі пабудаваныя ў жалезным веку.

Фота OmS

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.