Вы тут

Смецце ператвараюць у «скарб»


Кітайскія навукоўцы рапрацоўваюць з адходаў высокатэхналагічныя прадукты.


У многіх месцах Кітая пачалі сартаваць смецце, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». 

Акрамя ўтылізацыі цвёрдых адходаў і спальвання смецця, што яшчэ можна рабіць з імі? Як паведамілі спецыялісты Фуданьскага ўніверсітэта і Шанхайскага транспартнага ўніверсітэта, даследчыя каманды вышэйшых навучальных устаноў актыўна вывучаюць актуальнае пытанне, распрацоўваюць новыя высокатэхналагічныя прадукты. Ператварэнне «адходаў у скарбы» становіцца рэальнасцю.

Новая тэхналогія прымяняе тэрмахімічная метады, ператвараючы арганічныя адходы ў актываваныя вугляродныя матэрыялы з рознымі функцыямі. Каманда прафесара Чжан Шычэна факультэта экалагічных навук і тэхналогіі Фуданьскага ўніверсітэта займаецца вывучэннем гэтай тэхналогіі. Па словах Чжан Шычэна, актываваныя вугляродныя матэрыялы могуць адсарбаваць непрыемны газ, які ўтвараецца ў працэсе ферментацыі арганічных адходаў.

Арганічныя адходы таксама можна ператвараць у сельскагаспадарчае высакаякаснае ўгнаенне і паліва. Шанхайскі транспартны універсітэт прадэманстраваў «чароўнага награвальніка вады». Дзякуючы тэхналагічнай падтрымцы каманды прафесара Цзын Фанміна Інстытута навакольнага асяроддзя і інжынерыі Шанхайскага транспартнага ўніверсітэта паспяхова прайшло выпрабаванне тэхналагічнай устаноўкі па пераўтварэнні арганічных рэшткаў ў сыравіну з дапамогай гідратэрмальных рэсурсаў. Дадзеная ўстаноўка ператварае арганічныя адходы ў высакаякаснае сельскагаспадарчае ўгнаенне, аб’ём штодзённай перапрацоўкі можа дасягаць да 100 тон. Без паху арганічнае смецце можна утылізаваць за гадзіну.

Акрамя гэтага, арганічнае смецце можна таксама ператвараць у паліва. Дзякуючы даследаванню каманды Сюй Суюня Інстытута навакольнага асяроддзя і будаўнічай справы Шанхайскага навукова-тэхналагічнага ўніверсітэта шляхам актывізацыі біялагічнага матэрыялу смецце ператвараюць у метан, такім чынам ажыццяўляць другасную ўтылізацыю рэшткаў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.